на Дняпры дунай(=вада) замёрз. Аб ночы пайшоў дождж. Увесь дзень працавалі, а аб ночы сапачывалі.
б) для абазначэньня прадмета мовы, разгавору: Баязьлівага і думка аб воўку палохае. Раскажы там аба мне, аб нас. Аб чым тут уздумаць, каб расказаць? А той ня ведаў аб гэтым зладзействе. Расказаў яму аб вельмі разумным хлопцу. Пагаварым а прыгодзе. Не, чалавечку, не аб тым цябе пытаю. Казка аб рыцару, аб мярцу. А пустаце гаворым. Песьня аб вясьне. Лес! аб чым шумяць вяршыны? (Я. Кол.). Не аб шумна-разгульнай бяседзе-вясельлі, не аб славе забытага краю гэту песьню сягоньня складаю (Я.Куп.).
в) спосаб дзеяньня: Аб тым я піла і ела (гэтым я і жыла). Той даў яму грошай і аб тым разышліся. А той спаў і а белым сьвеце нічога ня ведаў.
г) да меснага склону з прыназоўнікам „аб“ належаць і такія звароты: радавацца або тужыць аб кім ці аб чым.
д) Пры слове „мне“ прыназоўнік „аб“ заўсёды стаіць у форме „аба“ — з інфіксам „а“, каб разьбіць зьбег трох зычных: аба мне замест „аб мне“. У песьнях, дзеля складу, можа быць „а“: а мне.
2. абапал. Гэтае прыслоўе, вытваранае з вінавальнага склону назоўнікаў „оба полы“, ужываецца, як прыназоўнік, з родным склонам: Абапал мосту дзераўём высаджана. Пасталі абапал яго. Абапал рэчкі, абапал дарогі.
Калі-ж сказаць: „узяў яго абапал“ (упоперак), то тут „абапал“ будзе прыслоўе. Адгэтуль прыслоўе „абапольна“ (сумесна, папалам): „Абапольна трымаюць землю“, і прыметнік „абапольны“: „То наша абапольнае дзяржаньне“.
3. ад. Стаіць заўсёды пры родным склоне; у злучэньні з іменьнікам азначае выхадны пункт, ад якога пачынаецца дзеяньне ці стан; сюды належаць і звароты ў мове пасьля выражэньня аддаленьня, вы-