Гэта старонка не была вычытаная
руску ў такіх разох ставіцца зваротны стан дзеяслова з давальным склонам: вучыцца мове, пісьму, граматыцы, геомэтрыі, як сталярству, бандарству.
Сюды належыць давальны склон некаторых займеньнікаў („сабе“). Займеньнік „сабе“ мала паясьняе дзеяслоў і бадай зусім не залежыць ад яго; ён абазначае асобу, для каторае важна, каб адбылося яе пажаданьне ці жаданьне, або якую цікавіць пэўны стан, напр.:
Жыў сабе, быў сабе дзед і баба. От я сабе хоць за печчу паляжу. Ну, дык начуй сабе! Няхай сабе і так! Жыла-была сабе адна мачыха. Гуляй сабе на здароўе!
Родны склон з такім значэньнем займеньнікаў асабліва пашыраны ў безасабовых сказах, напр.:
Гэта табе здалося, здаецца. Ісьці яму, ісьці — выходзіць на палянку. Не тваім зубом гэта кусаць.
2) Давальны мэты або прычыны:
Чаму ты ня прышоў? Чаму цябе агнём не спаліла? Чаму памагаць ня йдзеш?
Сустракаюцца такія формы: Чом ты, коню, вады ня п‘еш?
Тут „чом“ — скарочаная форма з „чаму“, давальнага склону прычыны. Форму „чом“ мы знойдзем з прыназоўнікам „па“, напр.: „Па чом жыта?“ — Па рублю пуд.
Да давальнага прычыны можна аднесьці прыслоўі „годзе“, „годзі“.
3) Давальны незалежны сустрачаецца рэдка:
Усім сваім злосьнікам я наругнуся. Дзеля сына я двару вярнуся.
Часам знаходзім давальны незалежны пасьля дзеяпрыслоўя, напр.:
Ідучы нам у ягады, сустрэўся лясьнік. Едучы ім па дарозе, захацелася спаць.
Цяпер гэты давальны хутчэй паставяць пасьля дзеяслова так: „Едучы па дарозе, захацелася ім спаць“.