Гэта старонка не была вычытаная
церы, бо мы з голаду паўміраем. Узяў ды ўкраў яму сядло. Баяўся, каб яму ня ўкралі каня. Яму баліць галава. Жывот мне баліць. Потым мара згінула яму з ачу. Ён мне прыяцель. І не агледзеўся, як яму тыя дзесяць год мінуліся.
Да гэтага давальнага склону прымыкае і той давальны, што абазначае асобу або прадмет, да якіх накірован пэўны душэўны рух, выражаны слоўным значэньнем дзеяслова або які мысьліцца, напр.:
Ці-ж маці вучыць благому? Навучыць розуму, наравіць ліхому, вучыцца мове. Ліхому не ўнаровіш. Быць бычку на лычку, а кароўцы на вяроўцы. Няхай тое робіць, што я яму сказаў, то гэтая хвароба пяройдзе яму. Гэтак хватаў воўк усім гаспадаром па калейцы — таму тое, таму тое, і выдушыў ім усю скаціну. Пасеяў чалавек пшаніцу, але яна яму чыста прапала. Той кажа, што мне і надта ўрадзіла; другі кажа, што мне прапала — той тое, той гэта. Багатаму і ў полі радзіла, і ў хляве пладзіла. Прыглядаецца яна пярсьцёнку, ажно гэта яе. Абзнаёміў усім (замест „усіх“) аб гэтым. Выбачайце мне! Дзякуй табе за добрую раду!
Сюды належыць давальны склон пры неазначальнай форме (інфінітыве) для выражэньня загаду:
Зары красьнець, рабе Магдзе здаравець! (з народн. загавораў).
Пасьля дзеясловаў „вучыць“, „вучыцца“ таксама стаіць давальны склон, напр.:
Вучыцца расійскай мове, геомэтрыі, альгебры. Трэба яго розуму навучыць. Будзем сына пісьму вучыць, а дачушку шоўкам шыць. Каля людзей патруцца — рабоце навучацца. Аддалі вучыцца кавальству, сталярству, бандарству. Адгэтуль прыслоўі: гаварыць пачалавечаму. Дык той Марцін Глінскі навучыўся гаварыць пакашачаму (з казкі).
Парасійску пасьля „вучыць“ ставіцца вінавальны склон: учить грамматику, геометрыю, язык. Пабела-