Перайсці да зместу

Старонка:Сынтакс беларускае мовы (1926).pdf/17

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

мі вушкамі. Прывязалі да слупа дванаццацьма ланцугамі. Не хватала пяцёх гусянят.

3) Калі тыя назоўнікі лічэбныя (бач. 2) стаяць у назоўным і вінавальным склоне без прыназоўніка або ў вінавальным склоне з прыназоўнікамі „па“ і „за“, дык яны ня толькі не дапасоўваюцца да свайго назоўніка йменнага, а патрабуюць яшчэ, каб гэтыя назоўнікі стаялі ў родным склоне, напр.: пяць дзён, шэсьць дзён, шэсьць рублёў, дзесяць кніг, сем месяцаў, сто міль, пятнаццаць вокан; трое гусянят, сямёра дачок, шасьцёра парасят. Сям‘я душ трыста. Раве вол на сем сёл. За пяць пальцаў купіў. Далі па пяць рублёў. Купілі па пяць коп жэрдзя на плот. За трыццаць коп грошай. За дзесяць рублёў.

4) Падобна да назоўнікаў лічэбных лічных, пачынаючы з „пяць“, і зборных, у нашай мове ўжываюцца такія словы, як: многа, шмат, мала, даволі, колькі, некалькі і інш. Назоўнікі йменныя пры іх заўсёды стаяць у родным склоне, напрыклад: „Шмат у нашым жыцьці ёсьць дарог“ (М. Багд.). „Многа тут гразі ў нягоду, многа пылу ў летні жар“ (Я. Кол.), даволі сьлёз, колькі рублёў, праз некалькі дзён і т. далей[1].

5. Словы прымыкальныя. У моўных злучэньнях могуць быць словы, што ня кіруюцца і не дапасуюцца, а толькі прымыкаюць да другіх слоў. Да такіх слоў належаць: прыслоўі і дзеяпрыслоўі. Напрыклад: „Глуха лес гамоніць“. „Усьлед думкам неспакойна вецер падпявае“. „Баба перапалохалася насьмерць ды няпрытомна кінулася бегчы“. Салавей пяе прыпяваючы, а я, млода, плачу прылягаючы.

У гэтых прыкладах словы „глуха“, „неспакойна“, „няпрытомна“, „прыпяваючы“, „прылягаючы" не дапасованы і ня кіруюцца. Прыслоўі і дзеяпрыслоўі не дапасуюцца і ня кіруюцца, як нескланяльныя і неспрагальныя (нязьменныя) часьціны мовы.

  1. У М. Багдановіча знаходзім вінавальны склон пры шмат: „Шмат што зрабілі іх чорныя рукі“, дзе „што“ — назоўнік займенны; у Купалы — „Курганы шмат чаго нам гавораць“.