Перайсці да зместу

Старонка:Сынтакс беларускае мовы (1926).pdf/167

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

лежнасьці ад другіх слоў. У той час, як назоўны склон выражае прадмет сам па сабе, ні з чым ня зьвязаны і ні ад чога незалежны, залежныя склоны выражаюць прадмет толькі ў яго адносінах да нечага другога. Гэтае другое можа быць тым-жа самым прадметам (кусок хлеба) або дзеяньнем (баюся айца) ці прыметай (мала груш, варт пашаны). А дзеля таго, што дзеяньне ёсьць тая-ж прымета, то два апошніх выпадкі можна злучыць у вадно ды сказаць, што залежны склон можа адносіцца або да прадмета, або да прыметы. Такім парадкам, дапаўненьне, або залежни склон назоўніка, ёсьць форма, што абазначае прадмет у яго адносінах да другога прадмета або да прыметы прадмета.

Б. Выражэньне дапаўненьняў без прыназоўнікаў.

Дапаўненьне, як вышэй гаварылася, выражаецца ўсімі (залежнымі) склонамі: 1) Вінавальным, 2) Родным, 3) Давальным, 4) Творным, або прыладным, i 5) Месным.

1. Вінавальны склон.

Вінавальны склон найчасьцей ужываецца для абазначэньня прадмета, на які пераходзіць дзеяньне выказьніка. Назоўны склон абазначае асобу або прадмет, што вытварае дзеяньне (хоць-бы яны былі нават несапраўднымі дзейнікамі, як пры дзеяслове залежнага значэньня), а вінавальны склон перш за ўсё паказвае на залежны (пасыўны) стан асобы ці прадмета, прычым, адценьні гэтага стану могуць быць самыя рознастайныя; адгэтуль розныя віды ў ужываньні гэтага склону. Даўней лік дзеясловаў пераходнага значэньня быў далёка большы, і вінавальны склон шырока ўжываўся; з часам шмат такіх пераходных дзеясловаў сталі ўжывацца толькі з прыназоўнікамі, а іншыя перасталі быць пераходнымі, і тыя дапаўненьні, што стаялі пры іх, сталі мысьліцца ўжо ў месным склоне, з месным значэньнем.

1) Такім парадкам, у вінавальным склоне ставіцца перш за ўсё простае дапаўненьне. Прыкладаў