Перайсці да зместу

Старонка:Сынтакс беларускае мовы (1926).pdf/145

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

багаты, каптан махнаты. Прымусная работа самая цяжкая. Месца было вельмі сухое. Наш брат малады, яго вус залаты. Наш брат маладзенькі, яго вус залаценькі. Дзела бытае, даўно забытае.

б) Прыклады на кароткія і сьцягнутыя формы: Грошы круглы, ад таго і коткі. Вялік пень, але дурань. Наш каравай быў ясен, красен. Брат ня так рад брату, як яго шмату. Мудзер лях па шкодзе. Сінь васілёчак, сіў галубочак. Каб наша маладая была весяла, каб наша рутачка была зеляна́. Ты хароша, як ружовы квеце. Скажу, пан, табе бяз спорак: стаў мне хлеб твой горак. А мой муж ні ліх, ні дабёр: ня купляе мне ні ліс, ні бабёр. Да яшчэ-ж я і ня стар: яшчэ вус мой сіў ня стаў.
Прыметнікі ў сьцягнутай форме найчасьцей бываюць азначэньнямі або прыдаткамі, напр.:
Стаіць дрэўца тонка, высока, тонка, высока, лісьцем шырока. Багаты ці будзем, а галодны ня будзем. Няхай начуюць здаровы. Стала сукенка шамрэці, зялёна дуброва гарэці. Панясьлі вяночак на чыста поле, на сіне мора. Адклікніся, мая доля, на тым баку сіня мора. Конік будзе гарцаваці, а я, молад, панаваці. Прыехаў сам дзесят, папускаў конікаў да ў вішнёвы сад. Шле яе, маладу, на Дунай па ваду.
Таксама знаходзім азначэньні-прыметнікі мужч. роду ў скарочанай форме ў такіх сказах:
Дробен дожджык ідзе. Саладок мядок для яго дзяток.
5. Дзеяпрыметнікі залежнага значэньня ў сустаўным выказьніку найчасьцей ужываюцца ў скарочанай або сьцягнутай форме, напр.:
Яма вырыта. Сяло спалена. Ня разам Вільня збудавана. Няўчон, дык праўчон. Сьляпому вочы завязаны. У мяне госьцейкі, хлеб пазычаны. Чужая старана тугою арана, сьлёзкамі палівана. Усё забыта, што зямлёю прыкрыта. Конь прывязан повадам, a