Перайсці да зместу

Старонка:Сынтакс беларускае мовы (1926).pdf/144

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
2. „Трэба“. Да назоўнікаў іменных у другой частцы (недзеяслоўнай) сустаўнога выказніка належыць і слова „трэба“, якое некалі было назоўнікам іменным жаноч. роду, як „просьба“, але страціла цяпер сваё даўнейшае значэньне, перастала скланяцца (хоць і цяпер можна пачуць яго ў залежным склоне, напр.: „поп паехаў з трэбаю“; адгэтуль прыказка: „Трэбнік (кніжка, малітвенік) — папоўскі хлебнік“) ды абярнулася ў нязьменнае слова, стаўшы як-бы прыслоўем; даволі часта „трэба“ ўжываецца ў скарочанай форме „трэ“, напр.:
Мне ня трэба (ня ёсьць трэба) твае грошы. Як я трэба табе буду — пакліч мяне. Мне трэба пайсьці ў дарогу. Мне трэ‘ грошай на каня. Трэ‘ зьбірацца ў дарогу. Трэба прымацца за касьбу.
3. Клічнае слова. Як ведама (§ 21, 1, 2), дзейнікам можа быць клічная форма назоўніка йменнага. Сустракаецца яна і ў ролі выказьніка ў сустаўным выказьніку, найчасьцей у народных песьнях, дзе мова заўсёды больш застарэлая, напр.:
Ой ты, караваю, караваю, які-ж ты варапаю (сьляпы, сьляпак). Калі ты малады гусару, выведзі мяне з зялёнага гаю. Калі я ў цябе негадзяю… У мяне сынку ў дварэ гаспадару.

4. Прыметнікі. Калі ў склад сустаўнога выказьніка ўваходзіць прыметнік ці дзеяпрыметнік ад дзеяслова залежнага значэньня, то бывае дапасаваньне з дзейнікам у склоне, родзе і ліку.

Прыметнікі ў складзе сустаўнога выказьніка звычайна бываюць у поўнай форме, але ў народнай поэзіі найчасьцей яны ўжываюцца ў скарочанай форме.

а) Прыклады на поўныя формы прыметнікаў: Сусед быў вельмі багаты. Сам харошанькі, стан прыгожанькі. Дзьверы былі зялезныя, таўшчэразныя. Пастухі былі галодныя. Жонка была вельмі языкатая. Мой татка харош, мачыха ліхая: ня пускае на вуліцу, што я маладая. Сам