Зусім іншае значэньне маюць формы трываньняў дзеяслова. Формы асобы, ліку, часу, ладу і стану — формы слова-зьменныя: зьмяняецца, напрыклад, асоба ці лік — зьмяняецца тады і сама форма дзеяслова. Гэтыя формы суадносныя паміж сабою. Тымчасам Формы трываньняў не суадносныя: калі мы возьмем напрыклад, дзеяньне, якое адбываецца (трывае), то ў нас ня зьявіцца прадстаўленьня ні аб пачатку, ні аб канцы яго. Формы трываньняў — гэта формы словавытворныя (этымолёгічныя), a ня слова-зьменныя (морфолёгічныя).
Усе дзеясловы паводле дзеяньня, якое яны выражаюць, падзяляюцца на дзьве асноўныя групы: 1) дзеясловы закончанага трываньня і 2) дзеясловы трываньня незакончанага.
1) Дзеясловы незакончанага трываньня паказваюць дзеяньне, якое можа быць рознай якасьці: а) трываньне, што нясупынна адбываецца (несьці, біць, ісьці, цьвісьці) або б) кароткае, якое адбываецца з перапынкамі (насіць, хадзіць, бываць, падаваць). Сюды належаць і тыя дзеясловы, аснова якіх пашырана дадаткам ка: здароўкацца, барукацца, сустракацца, а часам (у некаторых асобных гутарках) дадаткам ав: кладавіцца, садавіцца, птушка садавіцца пад дахам.
Ёсьць яшчэ формы для трываньня незакончанага шматразовага, але такія дзеясловы ў беларускай мове слаба разьвіты, напр.: Я й сяваў, высяваў, высяваючы казаў. Салавейка, верна пташачка, ці бываў ты на маёй старане?
Часам „папа“ азначае закончанае дзеяньне прошлага часу: Ужо ўсе людзі папайшлі.