Перайсці да зместу

Старонка:Сынтакс беларускае мовы (1926).pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

слова „грыбох“, то будзе нешта другое і г. далей. Значыць, для поўнае дакладнасьці ў выражэньні нашае думкі трэба: 1) злучэньне слоў, 2) парадак слоў і 3) адпаведная вымова, або інтонацыя голасу. Сучасная школьная граматыка ў сынтаксе дасьледуе толькі спосабы злучэньня слоў.

Тая частка граматыкі, што знаёміць нас з тым, як паасобныя словы злучаюцца ў мове ды якія бываюць формы гэтых злучэньняў, называецца сынтаксам.

Заданьне сынтаксу — 1) пазнаёміць з строем сказу, 2) выясьніць розныя спосабы выражэньня членаў, або часьцін, сказу часьцінамі мовы, 3) апісаць розныя звароты ў сказе ды 4) паказаць, як з паасобных сказаў складаецца сувязная мова.

§ 3. Кіраваньне і дапасаваньне.

Большасьць злучаных у мову слоў залежыць адно ад другога. Гэтая залежнасьць слоў паміж сабою выражаецца або ў форме кіраваньня, або ў форме дапасаваньня. Словы, зьвязаныя дапасаваньнем або кіраваньнем, становяць моўнае злучэньне, напр.: прыткі бераг рэчкі, Народны Камісарыят Асьветы Беларусі.

1. Кіраваньне. Калі адно слова патрабуе, каб другое стаяла ў залежным склоне, з прыназоўнікам ці без прыназоўніка, то такая залежнасьць слоў называецца кіраваньнем. Напрыклад: 1) „Абцёр бацька вус рукою“. 2) „Вышлі на поле жнеі з сярпамі“.

У першым прыкладзе вінавальны склон слова „вус“ і творны склон слова „рукою“ кіруюцца дзеясловам абцёр (абцёр — што? вус; абцёр — чым? рукою).

У другім прыкладзе вінавальны склон слова „поле“ і творны склон „сярпамі“ залежыць ад слова „вышлі“, якое кіруе склонамі слоў „поле“ і „сярпамі“ пры дапамозе прыназоўнікаў „на“ і „з“.

У моўных злучэньнях: „рог вуліцы, збан малака, кусок хлеба, пяць штук авец“ першыя словы рог,