Калі ў такіх разох выказьнік ставіцца ў адзіночным ліку, то вытвараецца безасабовы сказ, бо няма дапасаваньня выказьніка з дзейнікам, напр.: „Прайшло тры годы“ — безасабовы сказ.
2) Пры дзейніку, выражаным назоўнікам іменным, што мысьліцца, як зборны, выказьнік даўней ставіўся звычайна ў множным ліку, асабліва, калі размова йшла аб прадметах жывых, напр.: Засьпявайце яму ўся зямля! Цяпер такія звароты сустракаюцца вельмі рэдка: Няхай нас воласьць разьбяруць:
4) Звычайна выказьнік дапасоўваецца з дзейнікам у ліку. Ад гэтага палажэньня здараюцца такія адступленьні:
а) выказьнік ставіцца ў адзіночным ліку пры некалькіх дзейніках у тых разох, калі выказьнік стаіць перад дзейнікамі; дапасаваньне тут бывае з бліжэйшым дзейнікам, напр.: Вісіць шапка з паяском.
Сюды належыць форма адзіночнага ліку выказьніка пры назоўніках лічэбных, калі выказьнік стаіць перад лічэбнікам, напр.: Ідзе дванаццаць малайцоў. Расьце шэсьць дубоў.
Але пры лічэбніках можа быць і множны лік, напр.: Выбягаюць дванаццаць разбойнікаў. Стаяць дзьве дзяўчыны.