Перайсці да зместу

Старонка:Сынтакс беларускае мовы (1926).pdf/122

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

з дапаможнага дзеяслова „стаць“ у форме прошлага часу і неазначальнае формы другога дзеяслова (прошлы час складаны: стаў бараніцца, сталі касіць).

Усе такія складаныя формы становяць просты выказьнік, бо тут сустаўныя часьці так цесна зьліты ў нашай сьвядомасьці, што твораць адно цэлае, адну пэўную граматычную форму, напр., форму будучага часу дзеясловаў незакончанага трываньня ці прошлага складанага.

2) Сустаўным выказьнікам называецца такі выказьнік, што выражаецца двума словамі: адно з гэтых слоў — дзеяслоў — сувязь у васабовай форме, якая ў цяперашнім часе часта прапускаецца, а другое слова — скланяльная часьціна мовы: назоўнік іменны або прыметнік ці дзеяпрыметнік. Скланяльныя словы ў сустаўным выказьніку канечна стаяць у назоўным склоне. Гэты другі назоўны склон, у якім стаіць скланяльная частка сустаўнога выказьніка, называецца другім назоўным, бо ў першым назоўным стаіць дзейнік. Напрыклад: Чужая сіла — асіна. Прымусная работа самая цяжкая. Дзень быў хмурны. Я буду рад. Пасьледкі едкі. Зелена — молада. Мы былі зьдзіўлены. Поле было пакрыта копамі. Тут будзе пабудована школа.

Другі назоўны склон сустаўнога выказніка якраз і выражае сабою прымету, якая прыпісваецца дзейніку. Выніканьне прыметы з дзейнасьці прадмета-дзейніка або трывальнасьць прыметы азначае дзеяслоў, што ўваходзіць у склад сустаўнога выказьніка.

Дзеля таго, што прымета, якая прыпісваецца дзейніку, выражаецца другім назоўным склонам назоўніка йменнага, прыметніка ці дзеяпрыметніка, то на долю дзеяслова ў сустаўным выказьніку застаецца толькі чыста формальная роля — азначаць адносіны такой прыметы да дзейніка, або зьвязваць прымету з дзейнікам. У простым выказьніку гэтая сувязь прыметы (дзеяньня ці стану) з дзейнікам выражаецц дапасаваньнем дзеяслова да дзейніка ў ліку і асобе, і тое, што ў простым выказьніку выпаўняецца асабо-