Перайсці да зместу

Старонка:Сынтакс беларускае мовы (1926).pdf/120

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Пры такіх дзейніках заўсёды мысьліцца які-небудзь назоўнік іменны. Калі гэты назоўнік стаіць навочна, то выказьнік-дзеяслоў прошлага часу дапасоўваецца з ім у родзе, напрыклад:

Слова „навідзець“ без адмоўя „не“ перастала ўжывацца. Злучнік „хоць“ вытварыўся з дзеяслова „хацець“. Слова „будучы“ было некалі дзеяпрыслоўем жаночага роду.

Калі ў такіх сказах назоўніка йменнага навочна няма, то выказьнік-дзеяслоў прошлага часу ставіцца ў ніякім родзе.

Усё сказанае адносіцца і да выклічнікаў, прыставак, уставак, канчаткаў, карэньняў слоў, калі яны бяруцца дзейнікамі, напрыклад:
Куга — выклічнік. Раз, уз, су — прыстаўкі. Ць, ці, чы — канчаткі неазначальнае формы дзеяслова. Плет — корань дзеяслова „плясьці“.
Уставіўшы ў такія сказы назоўнік іменны, дастанем такія формы:
Гуказлучэньне „куга“ ёсьць выклічнік. Гукі „плет“ ёсьць корань неазначальнае формы дзеяслова „плясьці“. Прыназоўнікі „раз“, „уз“, „су“ служаць цяпер толькі прыстаўкамі.

Такім парадкам, нязьменныя часьціны мовы, а таксама асабовыя дзеясловы, могуць быць дзейнікамі толькі ў тых разох, калі яны прыроўніваюцца да назоўнікаў іменных.

§ 22. Спосабы выражэньня выказьніка.

Значэньне выказьніка ў сказе.

Выказьнік выражае прымету, якая вытвараецца прадметам або вынікае з прадмета. Зьмяшчальнікам выказальнасьці (прэдыкатыўнасьці) зьяўляецца дзеяслоў, як адзіная часьціна мовы, якая можа выразіць выніканьне прыметы.

Разгледжаныя раней (§ 9, 6) зачатачныя, як-бы эмбрыональныя формы сказаў, што складаюцца з ад-