Перайсці да зместу

Старонка:Сынтакс беларускае мовы (1926).pdf/112

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
рабе. Ды стала іх частаваць аладкамі тымі. Вярнуўся той брат з варты ды кажа. Узялі яны той кацёл ды закапалі з грашыма тымі. Яны хацелі тыя грошы ўзяць, дык крук не дае.
6) Дзейнік можа выражацца займеньнікамі пытальнымі „хто“, „што“, „каторы“. Першыя два, як назоўнікі, адносяцца да 3-яй асобы, а „каторы“, як прыметнік, — да ўсіх асоб. Напр.:
А хто там ідзе ў вагромністай такой чарадзе? (Я. Куп.). Хто гэты тын пераскочыць? Хто гэты Дунай пераплыве? Што бяжыць бяз повада? А што расьце бяз кораня? Што гарыць бяз полымя? Каторы з вас разумнейшы?

Усе гэтыя займеньнікі могуць быць дзейнікамі ў складана-залежных сказах, якія не выражаюць пытаньня, напр.: Хто йдзе, той паклоніцца. Што з возу упала, то прапала.

7) Дзейнік можа выражацца займеньнікамі азначальнымі, неазначальнымі і адмоўнымі: увесь (звычайна ў множным ліку), усякі, усялякі, кожны, кажды; нехта, нешта, хтось, штось, хтосьці, штосьці, ніхто, нішто, ніводзін, ніводны і іншыя, напр.:
Нехта прыехаў. Нешта пішчыць. Нешта некае зрабілася. Ніхто і нішто табе не паможа. Хтось казаў мне. Штось зрабілася з ім. Усе ласы на чужыя прыпасы. Кожны (i — кажды) дбае аб сабе. Ня кожны гэта ведае. Штосьці сталася там. Пачакаем, хто-небудзь падыдзе. Хто-нібудзь да прыдзе-ж сюды.

„Ніводзін“ можа выражацца словамі „жадны“, „жадзен“, калі хочуць выказаць большую сілу адмоўнасьці, напр.: Жадзен з нас туды ня пойдзе на работу.

8) Займеньнік „сам“ памацняе значэньне асобы, напр.: Сам гаспадар прыехаў туды. Сама гаспадыня была. Я сам там буду. Я сам зраблю.