астаюцца пазаду, як веюць збожжа), вотрубі, выскрабкі, выграбкі, памыі, падонкі, крупы, дровы, дрожджы і інш. Сюды трэба аднесьці і такія словы, што маюць адзіночны лік, але рэдка або ў іншым значэньні, напрыклад, назовы расьлін, ягад: суніцы, чарніцы, маліны, брусьніцы, журавіны, парэчкі, васількі, званкі, лапухі, каноплі — канапелькі (канапелькі церла), высадкі, дзяды (асаблівая калючая расьліна), краскі, кветкі, жыта (засеянае жытам поле), сяна (травяныя лугі), луга́ (Луга кветкамі зарасла).
2) назовы страў: буракі, грыбы, клёцкі, камы або камякі і інш.
3) прадметы складаныя: вілкі, лейцы, клешчы, абцугі, порткі, нагавіцы, пашчанкі, сківіцы, прышвы (галоўкі да ботаў), саюзкі (у ботах), падноскі (у ботах), калёсы, сені — сенцы, нары, ночвы — начоўкі, яткі (мясныя рады), сані — санкі, граблі, гусьлі, ножны — ножанкі — ножніцы, панажы (у кроснах, у роялі), набэдрыкі — набадрыкі, весьніцы (вароты з тонкіх пераплеценых дашчок), вароты, дзьверы, грудзі, аконіцы і шмат іншых.
б) Часта назовам аднаго чалавека называюць цэлы народ; тут адзіночны лік азначае насельнікаў цэлага краю, напр.: з французам, з туркам, з немцам ваявалі; немец пайшоў вайною на француза; англічанка йдзе на нас.
Такое ўжываньне множнага ліку вельмі часта сустракаецца ў назовах вёсак, сёл, засьценкаў, што дасталі свой назоў ад іх насельнікаў: Ярмічы, Русаковічы, Бацэвічы, Валасовічы, Данейкі, Путнікі, Чашчнікі, Крывічы, Жыды (частка м. Іліі, заселеная яўрэямі).
Сюды трэба аднесьці такія словы множн. ліку, як суткі — сутачкі (ад „сутокі“, праход паміж будынкамі), гоні (пэўная мера поля), а таксама прыслоўныя формы множн. ліку ад назоўнікаў іменных, што надаюць звароту некаторую неазначальнасьць, напр.: па-