|
А ты, калі гора каго напаткае,
Ці жальба пачуецца, плач,
Або запануе дзе крыўда ліхая, —
На ўсё адгукніся, адзнач!
2) Ці куры ў хаце сваім дурам
Падымуць часам шурум-бурум,
Ці абярэцца з іх якая,
Зьнячэўку пеўнем засьпявае
Для большай важнасьці, вагі;
Ці дзесь крумкач разок, другі
У небе крумкне смутна-глуха;
Ці ў юшках песьню завіруха
Зацягне жаласна, нудліва,
Ці загугукае страхліва
Злы гэты дух — сава-начніца —
Ў кустох альховых над крыніцай,
Гугукне так, што сэрца ные;
Або сабака той завые, —
Ўсё гэта дрэннае злучэньне —
Праявы страшнай абвяшчэньне,
I тую думку мімаволі
На сьмерць наводзіць, як ніколі.
3) Дзе быў пустыр, дзе рос палын,
Дзе ветры сіверу стагналі,
I шыр прывольную раўнін
Туманам змрокі адзявалі;
Дзе енк цяжарнае жальбы
Народу зьнішчанага чуўся, —
Ў агні вялікай барацьбы
Ўстаў Край Савецкай Беларусі.
|