відаць, некі грашок) ды пусьцілася наўцёкі. Даўно, даўно гэта было, але я добра паматаю, бо — між намі кажучы — далі мне добра тады на памяць (Яд. Ш.) Вернуцца — як вы думаеце — заўтра нашы з гораду? Якісьці вершатворца (даволі іх у нас) паслаў дзьве оды на Парнас. Раз увечар (гэта было ў пачатку лістапада) ішоў я сьцежкаю з лесу ды наткнуўся на пастку. Ад раптоўнага руху паляўнічага (ён хацеў дастаць застрэленую птушку ды ўсім целам налёг на край) чайка нахінулася, зачэрпала вады ды пашла на дно. На жолуд ніхто не зварачаў увагі, як-бы й на сьвеце яго ня было, толькі сонейка, выплыўшы з-за лесу, узіралася на яго ды песьціла сваім цяплом, бы тая маці. А калі бывала яно прыпякала надта горача (любоў часта пераходзіць свае граніцы), маленькі жалудок хаваўся ў цяньку густых лістоў, як пан пад парасонам, і яму заўсёды было добpa (Т. Гушча). Сказаць праўду, дык трохі з ветру гарыць сьвет. (Т. Г.). Бывалі й такія выпадкі, што ўсе тутэйшыя жыхары крыху смуткавалі, крыху гаравалі — бяз гэтага не абыходзіцца ў жыцьці (Т. Гушча). Самым шчасьлівым быў тут камень — так злажылі ды згадзіліся яго суседзі: рэчка, лес і расьліны (Т. Гушча). Паляўнічы йшоў сьмела, ня спыняючыся — так добра ён ведаў дарогу — і тольлі калі-ні-калі азіраўся назад. Я стаў баяцца — і цяпер яшчэ баюся — пераяжджаць у буру цераз рэчку. Настаўнік прынёс з сабою вялікую кнігу з чорнымі вокладкамі (гэта быў журнал, як потым даведаўся Міхась) ды стаў запісваць вучняў. Запісаўшы ўсіх, настаўнік пасадзіў іх на лаўкі (прышлі адны толькі першачкі, тыя, што вучацца з першае літары) ды стаў расказваць, як называецца той дом, куды яны прышлі, як павінны вучні трымацца ў школе і нашто трэба вучыцца. Амаль ня ўся вёска зайдросьціла мне, што я маю такі надзел, хоць шнур быў, праўду кажучы, ні большы ні лепшы за іншыя. Ляжыць стары дуб на сваім месцы (толькі сукі паабсякалі), а з-пад яго вырасьлі тры, хоць яшчэ тоненькія, але гладкія, роўныя дубочкі. Клімант Смаляціч (жыў у XII-м веку ў Смаленску) вызначаўся, як грамадзянскі дзеяч, політык і організатар.
Усякімі цьвятамі, рознакалёрнымі галоўкамі зьвяроў і птах нявіданых, спляценьнем завіткоў ён пакрашае скрозь — даволі ёсьць знароўкі — свае шматхварбныя застаўкі і канцоўкі (М. Багд.). Калі наш плыт разаб‘ецца (ад чаго, вядома, трэба сьцерагчыся), дык вы асьцярожна спускайцеся ў воду ды старайцеся ўхваціц-