Перайсці да зместу

Старонка:Сынтакс беларускае мовы (1925).pdf/88

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

праверыць гэта трудна. Калі паглядзець на месяц праз павялічальную трубу, дык можна угледзець, што плямы на месяцы ёсьць ні што іншае, як цень ад вялікіх гор на ім. Апусьціўшы нізка тонкі валасок, ные сірацінка, плача каласок; плача, што дарэмна вяне у глушы, што нідзе ня бачыць роднае душы, што яго зярняткі птушкі падзяўбуць, белую саломку ветры разьнясуць (Я. Кол.). На сонцы, дзе кіпяць цэлыя акіяны агню, няма нічога жывога. Што сёньня зробіш, таго заўтра ня будзеш рабіць. Ня шукайце кветак ў полі, як вясна к нам ня прышла. Люблю пазіраць я на поле вясной, як ветрык жартлівы плыве збажыной. Люблю я дарогі, што леглі між гор, і грушы старыя, што ў жыце шумяць. Мёд носяць рабочыя пчолы, каторых у вульлі вельмі многа. Весела пазіраў стары лес, што рос за сялом ды цягнуўся па краёх поля. Мы ня прывыклі бачыць тае карысьці, якую прыносяць нам птушкі. Ёсьць на зямлі бязводныя пустыні, дзе не растуць ні травы, ні дрэвы, а ёсьць і такія краіны, дзе вады залішне многа. Няхай плачам у сіняй далі песьня разальлецца, каб усе людзі ў сьвеце зналі, як нам тут жывецца! Якая птушка, такія й песьні. Хто тры разы арэ, той тры снапы больш бярэ. Часта здараецца, што й разумныя правадыры зьбіваюцца з дарогі ды блудзяць. Дзе араты плача, там жняя скача. Натрасешся, пакуль данясешся. Адкуль дым, адтуль і полымя. Пакуль у гумне цэп, патуль на стале хлеб. Як лёгкі дым, як тонкі пар, расталі ў небе кучы хмар. Сошку сваю ты нанова наладзь, лепш каб было, чалавеча, араць! Добра глядзі, каб агрэху ня даць; усё, як належыць, на полі урадзь (А. Гал.). Каб ня ежка ды не адзежка, дык была-б грошай дзежка. Хоць з вадою, абы не з бядою. Чыста ад пырніку поле апратай, бо калі ў пырнік зерня пасееш, з працы свае карыстаць не здалееш (А. Гал.). Калі часам заварушацца дзесь там, на таемнай глыбіні яго душы, вобразы прамінулага, калі й заманецца зірнуць на родныя нівы, дык умовы жыцьця будзённага так перакруцяць думкі аб гэтым, што, здавалася, іначай, як ёсьць, і быць не павінна (Я. Л.). Знае лес баравы, дзе хадзіў ён вясной, што за думкі віліся над ім. (Я. Кол.). О, мой родны кут! хмурна пазіраеш ты з сіняга туману, што лёг па краёх палёў, дзе неба, спусьціўшыся нізка, абнімаецца з зямлёю (Т. Гушча). Між лісточкаў гараць каплі рос, як гарачыя сьлёзы, быццам з жалю па