Перайсці да зместу

Старонка:Сынтакс беларускае мовы (1925).pdf/87

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Параўнальныя сказы вытвараюцца ў такіх разох: калі мы робім параўнаваньне аднаго прадмета, дзеяньня або стану ці прыметы з чым-небудзь другім, то гэта выражаецца двума сказамі, з якіх адзін падпарадкваецца другому пры помачы прыслоўя „як“ і злучнікаў, „бы“, „чым“ (чымсі, чымсьці); пры гэтым выказьнік (дзеяслоў), а часта й дзейнік у падпарадкаваным (даданым) сказе прапускаецца. Напрыклад: Весела пазірае стары лес, што расьце за сялом ды цягнецца па краёх поля, як разак, пастаўлены ўгару зубамі. Лепей хлеб з вадою, чымсі з бядою. І ўсхліпвае рэчка ў пяскох залатых, бы маці па дзецях сваіх (Я. Кол.) Люблю цябе, да ня так, як сябе.

Дзеля таго, што выказьнік у такіх параўнальных сказах прапускаецца, то гэтыя сказы можна назваць „няпоўнымі даданымі сказамі“.

Некаторае падабенства да гэтых „параўнальна-даданых“ сказаў маюць прыдаткі з тым-жа словам „як“, што можна сустрэць у кніжнай мове. Розьніца паміж імі тая, што прыдатак з „як“ не выражае параўнаньня, а служыць пэўнай прыметай прадмета. Напрыклад: Ён, як чалавек, цешыўся агульнай павагай.

Здараюцца параўнальныя сказы з словам „такік“ (з так як), напр.: Вецер вые, такік зьвер (Я. Кол.). Стаіць, такік слуп.

Задачка 21-ая. 1) Выпісаць у вадзін радок (зьверху ўніз) злучнікі, а ў другі — злучальныя словы, якімі падпарадкаваны даданыя сказы свайму асноўнаму сказу.
2) Выпісаць тыя прыклады, у якіх даданы й асноўны сказ маюць адзін дзейнік, ды падчыркнуць даданыя сказы.
3) Выпісаць прыклады з сузалежнымі сказамі ды падчыркнуць асноўныя.
4) Выпісаць прыклады з падзалежнымі сказамі ды падчыркнуць асноўныя.
Навука даводзіць, што сусьветная ня мае ні канца, ні пачатку: яна бязьмежна й вечна. Зоркі дзеля таго здаюцца маленькімі, што бясконца далёка ад нас. Вельмі можа быць, што на некаторых зорках ёсьць жывыя йстоты, як на зямлі, але