Людзі любяць птушак за тое, што яны прыгожыя. Прачнуліся пчолкі ад зімовага сну ды бачаць, што сонейка сьвеціць, што настала цяпло. Па дыме відаць было, што пожар блізка. Хто пытае, той ня блудзіць. Ня ўсё то сонца, што блішчыць у ваконца.
Вывады. Мы ўжо ведаем, што складана-залежным сказам называецца такі сказ, у якім простыя сказы знаходзяцца ў такіх адносінах паміж сабою, што адзін зьяўляецца асноўным, кіравальным, незалежным, а другія — даданымі, кіроўнымі, падпара̀дкаванымі, або залежнымі.
Даданы сказ залежыць, або падпара̀дкаван асноўнаму, і без асноўнага сказу ня мае сэнсу. Напрыклад: Чуваць было, як трашчаў ахоплены агнём лес. Хто ў жніво халадку шукае, той узімку галадае.
Даданыя сказы найчасьцей адносяцца да асобных часьцін асноўнага сказу, а часам да ўсяе думкі, выражанай у васноўным сказе; яны становяць сабою пашырэньне, дзеля большага паясьненьня якой-небудзь часьціны асноўнага сказу.
1) Калі асноўны й даданы сказы ня зьвязаны злучальнымі словамі, то гэта ўжо ня будзе складана-залежны сказ. Складана-залежны сказ бяз злучальных слоў абарачаецца ў складана-злучаны сказ, хоць-бы простыя сказы па свайму сэнсу і ня былі роўна-