Перайсці да зместу

Старонка:Сынтакс беларускае мовы (1925).pdf/82

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ваўкі з лесу сабе голас падаюць (Каг.). Вучыся, нябожа, вучэньне паможа змагацца з нядоляй, з няволяй (Я Куп.). Падымуцца хмаркі ў ночы, павее вецер з халоднага боку, і на заўтра выпадзе сьнег. Варушыцца рака, падымаюцца яе грудзі, трасе яна сваімі дужымі плячмі, і лёд покае, трашчыць. Ціха і плаўна коцяцца воды вольнага Нёмна ў цёмную даль, толькі ў часе глухой непагоды з берагу Нёман ня выдзе амаль (Я.Куп.). Ціха ходзіць, але густа месіць. Альбо грай, альбо грошы аддай. Вока бачыць далёка, а думка яшчэ далей. Думка за гарамі, а сьмерць за плячамі. Вялікі вор (мех), да малы збор. Вось на сьвеце як бывае: хто працуе, той і мае. Горш, калі баішся: і ліха ня мінеш, і надрыжышся. Паспорылі за мех, а ў мяху сьмех. Сьвеціць, да ня грэе. Крыкнула вутка на ўвесь сьвет чутка: сабраліся дзеткі да адной клеткі. Ажывіўся замак хмуры: усюды блеск, гараць агні (Я. Кол.). Ня страшыць сьцюжай там зіма, ні злых марозаў там няма, а краскі вечна там растуць, у гаях птушкі там пяюць (К. Б.). Пішчыць дзесь чайка на балоце, пліска трасе хвастом на плоце, турчыць працяжна жабін хор, і дзеці рвуцца з хат на двор (Ст. Ул.). Хлопцы папрасілі пабудзіць іх заўтра да сонца: яны надумаліся пайсьці ў грыбы. Яшчэ сонца было нізка, а ў хлопцаў былі поўныя кошыкі грыбоў. Кінуліся першыя буйныя каплі, і дождж паліўся, як з вядра.
Хто арэ, хто барануе — усіх сьмерць параўнуе. Прачнуліся нівы і хаты, уся ў полі людзкая сямейка, за сошкай шнуруе араты, ля статка іграе жалейка (Я. Куп.). Прайшла зіма, як ня бывала: усім лягчэй на сэрцы стала (Ст. Ул.). Неба зацягнулася лёгкімі хмарамі, але было ціха й цёпла, як часта трапляецца ў харошую веснавую ноч (Я. Лёс.). Нікла жыцьце ў лесе шумным, агаляўся твар зямлі, і ляцелі з крыкам сумным над балотам жураўлі (Я. Кол.). Доўга ня мог заснуць малы Міхась: заўтра рана выбіраецца ён у дарогу. Чакаюць людзі вясны: усім дадзела зіма сваімі сьнягамі, марозамі, халадамі й мяцеліцамі. Скора настане вясна, прыляцяць з выраю птушкі, ачысьціцца поле ад сьнегу, зазелянеюць дрэвы, зацьвітуць сады, вырасьце трава. Не схаваешся, сьнег, ад сонца: усюды яно цябе знойдзе! Усюды льлецца яго шчыры сьвет і цяпло, нідзе не знаходзіць сабе пакою сьнег. Варушыцца рака, падымаюцца яе грудзі: чуе й яна вясну новага жыцьця. Сонца грэе, прыпякае; лёд