Перайсці да зместу

Старонка:Сынтакс беларускае мовы (1925).pdf/78

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

зу (Ніхто ня ведае, як хто абедае) і в) у сярэдзіне асноўнага сказу (Сад, што быў чорны, ужо распусьціўся).

Задачка 19-ая. Выпісаць спачатку складана-злучаныя сказы, а потым — складана-залежныя.

Вымерзьлі лужынкі, высахла гразь. Падзьмуў халодны сівер, і папаўзьлі па небе сьнегавыя хмары. Дзе яшчэ нядаўна калыхаліся зялёныя травы, блішчалі кветкі, над якімі лёталі пчолкі, там цяпер пуста. Жыта на полі зжата й зьвезена; авёс і ячмень сабраны. Толькі па ржышчы відаць, што тут яшчэ нядаўна красаваліся пасевы. Прыгрэла сонейка, згінуў сьнег, асушылі вятры зямельку. Зноў на полі зеляніцца-рунее жыта, і цешыцца сэрца працавітага гаспадара. Ішло хлопцаў дваццаць пяць, пасьля зімы сьляды знаць (барана). Часта здараецца, што й разумныя птушкі-правадыры зьбіваюцца з дарогі ды блудзяць. Хоць усім братом ня соладка жылося, але меншаму брату выпала самая горшая доля. Жаль прападаў, як прападаў туман з усходам сонца. Стары Іван Лаўрусь скінуў дакучлівую сьлязу, што прабегла па ўсім твары ды зьвісла на доўгім сівым вусе. Ён скінуў сьлязу сярдуючы, бо ці-ж прыстала плакаць старому дзеду, якому ўжо й на пяты дзесятак перавярнула? Не, гэта брыдота! Дзе люлька? І ён зноў пачаў распальваць сваю люльку, што тройчы распальваў і тройчы гасла. Зноў чорныя думы абселі сівую галаву, і пахінулася яна над сталом. Ён цяпер нічога ня бачыў, што рабілася ў хаце. Слухай, што настаўнік гаварыць вам будзе пра навуку, кнігі і аб нашым людзе. Бываюць людзі, што вобмацкам пазнаюць кожную рэч, а іншы на вобмацак не пазнае, дзе дзерава, а дзе папера. Усе зьвяры маюць добры нюх, і ўсе пачуцьці ў зьвяроў шмат мацнейшыя, як у людзей. Чалавеку, каб пазнаць якую-небудзь рэч, трэба яе паглядзець, памацаць ці пакаштаваць, а зьверу перш за ўсё трэба панюхаць. Здалёк сабаку лепей чуваць, адкуль ідзе пах. Нам трудна разабраць, калі хто моцна гамоніць над самым вухам, або калі рэч вельмі блізка перад нашымі вачыма. Нават вольнае паветра служыць чалавеку: вецер круціць крыльле ў ветраку і надзімае парусы на караблёх. Чалавек разумее, што яму гавораць. Быў у гэтай хаце вялікі пакой, куды вольна ўваходзіла чыстае паветра. Кожны ведае, што ў нашым целе ёсьць трубачкі-жылы. Калі мы