II.
Складаны сказ.
Прыклады для разбору. Сумна стала між чужымі хлопчыку малому. Яшчэ машына ня спынілась, як усё кругом замятусілась (Я. Кол.). За дурною галавою нагам няма спакою. Ня ўсё тое збываецца, на што чалавек спадзяваецца. Ня той тавар, што ляжыць, а той, што бяжыць. Вада шумела каля млына. Крычала голасна машына (Я. Кол.). Пачарнеў на полі сьнег, а на ўзгорках сталі паказвацца чорныя лапінкі. І сіняе неба ад зор ня рунее, і месяц дзесь згінуў, ня ходзіць па ім. Люблю я прывольле шырокіх палёў, зялёнае мора ржаных каласоў. Люблю пазіраць я на поле вясной, як ветрык жартлівы плыве збажыной (Я. Кол.). З лазурных чыстых небясоў прыветна сонейка глядзіць, ва ўсе канцы льле блеск лучоў, цяпло і сьвет зямлі дарыць (Я. Кол.). Глядзіць прыветна з неба сонца, як-бы матулька на дзяцей (Я. Кол.). Хутка надыдуць завеі з марозамі, ветры з марозам зноў наляцяць (А. Гар.). Касматыя яловыя вяршыны трасьліся ад буры, як у шалёным танцы. Шырокі прастор поля звузіўся ў чорную бочку, і нічога не магло разгледзіць вока адзінокага чалавека (Т. Гушча). Задумалі маразы пажартаваць з сьмельчакамі, што не пабаяліся выйсьці ў поле.
Вывады. Просты сказ — самая звычайная і самая простая форма мовы для выражэньня таго, што нам трэба выказаць. Простая, маларазьвітая мова складаецца з адных простых сказаў, граматычна нават ня зьвязаных паміж сабою. Такую мову мы знаходзім у народных казках, асабліва ў дзіцячых. Напрыклад: