4) Якія часьціны сказу называюцца асноўнымі? даданымі? Якія часьціны мовы ня бываюць часьцінамі сказу? Чым звычайна выражаецца дзейнік? Чым звычайна выражаецца дапаўненьне? азначэньне? акалічнасьць? Якое слова ў сказе называецца дапаўненьнем? азначэньнем? акалічнасьцю?
5) Як дзеляцца простыя сказы? Які сказ называецца простым? Які сказ называецца кароткім? разьвітым? поўным? няпоўным? асабовым? безасабовым? неазначальна-асабовым?
6) Якія часьціны сказу называюцца аднолькавымі? Які сказ называецца зьлітым? Калі звычайна ставіцца злучнік „ды“ ў зьлітым сказе? У якіх разох злучнік „і“ ў зьлітым сказе абарачаецца ў нескладовы гук „й“?
7) Якія па складу бываюць выказьнікі? З чаго складаецца сустаўны выказьнік? падвойны? У якім склоне стаіць скланяльная частка сустаўнога выказніка? Якая форма простага выказьніка называецца складанай — з чаго яна складаецца? Пасьля якіх дзеясловаў, назоўнікаў іменных і прыметнікаў ставіцца неазначальная форма ў падвойным выказьніку?
8) Як дапасуецца выказьнік у простым сказе? у зьлітым сказе? Як выражаецца выказьнік у безасабовым сказе?
9) Што называецца прыдаткам? клічным словам? пабочным словам? Чым выражаецца клічнае слова? Што можа быць выражана пабочным словам?
10) Якія сказы называюцца адмоўнымі? станоўнымі? Чым выражаецца адмоўнасьць у беларускай мове? Калі ставіцца адмоўе „ні“?
11) Які сказ называецца апавядальным? клічным? пытальным?
Якімі дапаможнікамі найчасьцей выражаецца пытаньне ў беларускай мове? покліч?
12) Назваць схему тыповага простага сказу. (Назоўнік іменны ў назоўным склоне — тыповы дзейнік; асабовы дзеяслоў — тыповы выказьнік; ускосны склон назоўніка йменнага — тыповае дапаўненьне; прыметнік і дзеяпрыметнік, дапасованы да назоўніка, — тыповае азначэньне; прыслоўе й дзеяпрыслоўе — акалічнасьць).