З пушчамі, з птушкамі, з вольнымі ветрамі грай мне аб шчасьці, грай аб вясьне! (Я. Куп.). Хто з вас, хто — ня любіці асьмеліцца улетку сьвет ад мяжы да мяжы? (Я. Куп.). Плача восень, стогне ў сьне, з пушчай, з ветрамі галосіць, як-бы дзе каго кляне ці аб шчасьці моліць-просіць. У коміне вецер заціхнуць ня хоча, заносіцца песьняй магільнай, дзікай; то стогне, то плача, то дзіка рагоча, як быццам сьмяецца з нядолі людзкой (Я. Куп.). На гары, на крутой, на абвітай ракой, лет назад таму сотня ці болей, белы хорам стаяў недаступнай сьцяной, грозна-думна глядзеў на прывольле (Я. Куп.). А ці чуў ты, аб чым там араты пяе, дзе і як жывуць гэтыя людзі?! (Я. Куп.). Худы воўк сустрэў сытага сабаку ды спытаў у яго, адкуль ён яду дастае. Стары скінуў сьлязу сярдуючы, бо ці-ж прыстала плакаць старому дзеду, якому ўжо й на пяты дзесятак павярнула?! Што за песьні сьпяваеш ты, вецер? Аб чым ты плачаш, вольны ветру? Цесна табе тут? Мала прастору тваім шырокім крыльлям? (Т. Гушча). Ты ня здольны, ці хворы, ці благі гаспадар, ці п‘яніца? Ці шырокі лавы, каб нам паляжаці? Ці добра гаспадыня, каб нас частаваці? (п.) Няхай шчыра сьвеціць вам сонца, няхай не зарасьце дарога ваша дзікаю травою! Які гэта старац з хлопцам ідзе? (Каг.). Што-ж табе пісаць, старэнькі? Воран ворану воч ня выклюе. Ой пайду я, пахаджу па вішнёвым садзе! Хто з нас, браты мае, не парываўся ў моладасьці ў невядомую даль? Хто ня йшоў на спатканьне ўсякім прыгодам-нягодам? (Т. Гушча).
1) Што называецца мовай? Што такое граматыка і які яе склад? Што такое сынтакс?
2) Што называецца кіраваньнем і дапасаваньнем? Што называецца дапасаваньнем неграматычным?
3) Што называецца сказам? Якая часьціна сказу самая важная? Чым звычайна выражаецца выказьнік? Якія бываюць выказьнікі? Чым розьніцца просты выказьнік ад сустаўнога? падвойнага? Што называецца творна-прыладным прэдыкатыўным? У якім выказьніку бывае назоўны склон прэдыкатыўны (другі назоўны)?