Перайсці да зместу

Старонка:Сынтакс беларускае мовы (1925).pdf/65

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

станоўка гэтага адмоўя перад іншымі часьцінамі сказу не вытварае адмоўнага сказу, напр.: „Не для нас прышла вясна. Ня так шкода, як нявыгода“ — гэта сказы станоўныя.

Паўтарэньне адмоўя „не (ня)“ у падвойным выказьніку перад неазначальнай формай (інфінітывам) робіць сказ павялічальна, узмоцнена станоўным, напр.: Нельга не пайсьці.

2) „Ні“ ставіцца ў такіх разох:

а) пры кожнай часьціне адмоўнага сказу (калі пры асабовым дзеяслове ёсьць ужо адмоўе) для павялічэньня адмоўнага сэнсу, напр.: Ня ўмее ні чытаць, ні пісаць. Ні відам ня відаць, ні слыхам ня чуваць.

б) пры паўтарэньні адмоўя пры двух выказьніках (Дурняў ні сеюць, ні жнуць. Ні выплюнуць, ні праглынуць. Ні сьцяты, ні павешаны) або пры паўтарэньні аднолькавых часьцін сказу: Ні мукі пылінкі, ні солі драбінкі, ні пітва расінкі. Ні бацька спраўляў, ні сын носіць.

3) Калі апроч адмоўя „не“ пры выказьніку ў сказе ёсьць яшчэ якое-небудзь адмоўнае слова (займеньнік ці прыслоўе), то вытвараецца падвойная і нават патройная адмоўнасьць, напр.: Птушка ня крыкне нідзе ні адна. Ніводнага ня было. Ніхто ня ведае, як хто абедае. Ніхто нічога ня бачыў. Ніхто нічога ніколі не чапаў. Ня быў там ніколі, і ніколі ня буду (але — нікуды йшло: пагуляем яшчэ — без адмоўнасьці).

У гэтых прыкладах, пры адмоўі „не“ з acaбовым дзеясловам, адмоўе „ні“ стаіць пры займеньніках і прыслоўях, зьлітае з імі. Такое „ні“ можа стаяць і пры іншых словах у сказе, ня зьліваючыся з ім: Не глядзі ні месца, ні круга: ня будзеш прасіць хлеба ў друга.

4) Для памацненьня адмоўнасьці часам ужываюцца адмоўі „ані“, „ні-ні“, „аніяк“, напр.: Ані