Задачка 16-ая. Выпісаць спачатку сказы кароткія, а потым разьвітыя; затым — поўныя й няпоўныя, а нарэсьце — адначленныя: іменныя, а потым дзеяслоўныя.
Глядзіць прыветна з неба сонца. Зьмерклася. Устаў я нешта дужа рана. Ціха месяц адзінокі ходзіць у небе над зямлёй. Пара жаць. Пажоўклі каласкі. У полі работа даўно скончана. Настала лета. На захадзе сонца. Паабедалі з бядою. Чужым розумам век не перажывеш. Улетку разьвідняецца рана. Ціха на полі ў палудзень гарачы. Ужо сьцямнела. Хоць-бы дзе кусьціка рэдкая цень! Нудна над вухам зьвініць авадзень. Сонца грэе, прыпякае. Папсавала гразь дарогу. Перавалы загулі. Змоўкла ўсё. Побач раскінуліся родныя вёскі. Усё павяла. Вецер сьвішча. Сьціхнуў лесу шолам. Нешчасьліва наша доля нам нічога не дала. Уюцца думкі. Цёплы вецер правявае. Калышацца жыта. Зелянеюць межы. Было цёпла. Над палямі змрок прарваўся. Лес туманам заснаваўся. Ахваціла ціша ўсю душу маю. Ярка сьвеціць сонца. Ліст не скалыхнецца. Плача зімка. Льлюцца сьлёзы. Ажываюць яры. Рушыўся сьнег. Зашумела вада. Раскаваліся рэкі ад лёду. Лынула вон зімавая нуда. Сонца ўносіць цяпло і пагоду. Шумныя песьні іграюць лясы. Павявае вятрок цеплаваты. Белая ніва ад сьнежнай расы ўбіраецца ў чорныя латы. Надышла вясна. Прыгрэла сонейка. Згінуў сьнег. Асушылі вятры зямельку. Вышаў араты з плугам на поле. Рэжа ён землю нарогамі. Кладзецца зямля ў роўныя загоны. Потым землю барануюць. Сейбіт раскідае жменяй зерняты па ральлі. Праз некалькі дзён збожжа ўзыходзіць. Поле зноў пакрываецца зяленівам. Збожжа расьце й калышацца ветрам. Кожнае каліва зялёны каласок выпускае. Ціхае поле залаціцца сьпелым збожжам. Колас наліваецца зернем. Кожны колас цяжэе ды пахінаецца да зямлі. Пара жаць. Сьпелыя зерняткі могуць высыпацца на сырую зямельку. Прышлі жнеі. Пачалася работа. Кладзецца пад сярпом збожжа. Жыта вяжуць і сушаць. Вось старая хатка. Хмаркі захад чуць заслалі тонкім валаконцам. Лес па краёх, як сьцяна. Жылі сабе згодна. Варушыся, конік мой сівенькі. У полі зранку за сахою земляроб гукае. Быццам знае конік сівы думкі аратая. Чуецца говар мне сьпелае нівы. Кій у руках хваёвы. Высах увесь на шчэпку. У небе ні хмурынкі. Крык і гоман па дарозе. Праслы гнілыя на землю ляглі. Чыстым інеем пакрыты па гасьцінцы беразьняк. Брод і грэбля кожны