за цябе, узрост маладога жыцьця! Хто з вас, браты мае, не парываўся ў моладасьці ў невядомую даль?!
3) Клічнае слова можа выражацца цэлым сказам, напр.: Ой, глядзі, глядзі, сьляпак ты!
4) Клічнае слова звычайна называе той прадмет, да каторага зьвернута мова, стаіць у форме клічнага склону (Па вошта, воўча, ідзеш?), але часта бывае так, што клічнае слова мае форму назоўнага склону, напр.: „Вот, брат, раўніна!“ Тут клічнае слова „брат“ мае форму назоўнага склону, бо форма клічнага склону ад слова „брат“ была-б „браце“. Гэтая падмена клічнага склону назоўным і наадварот становіць асаблівасьць беларускае мовы.
Увага. Склонам называецца форма слова, якая азначае розныя адносіны паміж прадметамі. Форма клічнага склону ніякіх адносін паміж прадметамі не азначае; гэта толькі клічная форма, падобная ў гэтым значэньнюю да выклічніка. Назоўнікі займенныя, якія падмяняюць усе формы назоўнікаў іменных, клічнага склону ня маюць; значыць клічны склон — ня склон. І толькі калі разглядаць склоны не па іх значэньні ў мове, а з боку іх канчатку, то можна гаварыць аб клічным склоне.
5) Калі сказ мае клічнае слова, то дзейнікам бывае асабовы займеньнік, выражаны або ня выражаны. Напрыклад: Вучэцеся, браты мае! Адабраў ты, братка Андрэй, ад мяне кусок хлеба!
Задачка 13-ая. Знайсьці клічныя словы, паказаць, якою часьцінаю мовы яны выражаны і ў форме якога склону пастаўлены.
Куды ты нясеш мяне, невядомая дарога? Чаго-ж ты, котка, плачаш? Не хадзі, коцю, па хаце, не пабудзі дзіцяці! Дам табе, косю, шаўковай травы, дам табе, косю, крынічнай вады! Прывет табе, жыцьцё на волі! Здароў, марозны звонкі вечар! Здароў, скрыпучы мяккі сьнег! Ты пакінь мяне, нуда мая нямая! Ой, воўча, сядзі моўча! Ой, памалу, памалу, пастушок іграй, майго сэрца не ўражай! Ня крываўся, сэрца, з нядолі вялікай! Чуў я, мужчыны, зямля прадаецца! Вучыся, нябожа: вучэньне паможа змагацца з нядоляй, з няволяй. Ня добра вы, дзеткі, зрабілі! Брацьця! ці зможам грамадзкае гора?! Брацьця! ці хваціць нам сілы? Мой мілы пакою, добра мне з табою! Прыступі,