Перайсці да зместу

Старонка:Сынтакс беларускае мовы (1925).pdf/54

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

гарэлі, як сьвечкі. Апусьціўшы нізка тонкі паясок, ные сірацінка, плача каласок. Ад доўгіх часоў бераг, падмыты вадою, памалу асоўваўся ды агаляў тоўстае карэньне дуба. З поўначы цёмнае, сіверу дальняга, нудная восень прышла. Холадам-сьцюжаю разам павеяла; з дрэва прыбранага, лісьцем адзетага, уборы сарвала, страсла; песьні іх мілыя, дзіўна сьпяваныя, ветрам зглушыла ураз. Прыбіты вадою на срэбраны гак, ляжыць невядомы бядак — ваяка-салдацік. На возеры, у чайцы, сядзеў ды вудзіў рыбу каваль, па мянюшцы Мамай.

§ 14. Клічнае слова.

Прыклады для разбору. Цяжкая, жнейка, праца твая! Вот, брат, раўніна: і вокам ня скінеш! Прадам цябе, коню, коню вараненькі, за талер бяленькі! Гэй, скажы, груган нязнаны, скуль ты прыбываеш? Ты, саколе — верна пташачка, ці бываў ты на маёй старане? Браты, хай кожны пасьпяшае адно нам думаць і рабіць! Сьпі, мой міленькі саколік! Што-ж табе пісаць, старэнькі? Павесь шапачку, мой сыне! Ты, зялёная дуброва, расьцьвітай і шумеці добрай славай пачынай! Варушыся, конік мой сівенькі!

Вывады. Слова ў сказе, што азначае ймя тае асобы або прадмета, да каторага зварачаюцца з мовай, называецца клічным словам, напр.: Цяжкая, жнейка, праца твая!

Клічнае слова часьціны сказу не складае.

1) Клічным словам можа быць кожны назоўнік іменны, калі ён азначае той прадмет, да якога зварачаецца мова, напр.: Памажы мне, братка, ячмень зьвязаць! Ня гудзі так, восень, непагодай дзікай!

Клічным словам можа быць і прыметнік, калі ён мысьліцца, як назоўнік іменны, напр.: Што-ж табе пісаць, старэнькі?

Толькі назоўнік займенны ніколі клічным словам ня бывае.

2) Клічнае слова можа мець пры сабе свае паясьняльныя словы, напр.: Што ёсьць на сьвеце мілей