Перайсці да зместу

Старонка:Сынтакс беларускае мовы (1925).pdf/48

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ані маткі, дзядзька выгнаў з роднай хаткі (Цёт.). Праўду знайце: ці ў тэй долі, ці ў нядолі з вамі станем ў аднэй долі (Цёт.). За праўду, за шчасьце, за лепшую долю вазьміся, мой дружа, пастой, у крыўду ня дайся, свайго дабівайся, адвага хай будзе з табой! (Я. Куп.). Плача восень, стогне у сьне, з пушчай, з ветрамі галосіць, як-бы дзе каго кляне ці аб шчасьці моліць-просіць (Я. Куп.) 3 тэй пары Масква, Варшава, Рыга, Вільня, Бак, Лібава, Беларусь, Літва, Расея гоняць вон цара-зладзея (Цёт.). Зіма была доўгая а (=i) цяжкая. Села ластаўка на стрэху старога гумна ды зашчабятала. У раньнюю вясну ні ў полі, ні ў лесе няма ні ягад, ні грыбоў.

§ 13. Прыдатак.

Часам два назоўнікі стаяць поплеч у вадным і тым-жа склоне, паясьняючы адзін аднаго ды кіруючыся (калі гэта два дапаўненьні) адным і тым-жа словам. Напрыклад: Менск стаіць на рэчцы Сьвіслачы. Застаўся адзін сын-сірата. Стаіць груша-сіраціна на мяжы у полі. Коніка-сябра свайго паганяй! Рвецца дух мой на свабоду із турмы-магілы (Я. Кол.).

Дзеля таго, што гэтыя пары назоўнікаў іменных маюць аднолькавую форму склону й ліку, то можна сказаць, што яны дапасованы паміж сабою ў склоне і ліку. Такія дапасованыя назоўнікі называюцца прыдаткамі. Значыць, прыдаткам называецца азначэньне, выражанае назоўнікам ды пастаўленае ў тэй самай форме, як і тое слова, да якога яно адносіцца. Напрыклад: Апранула зямля-матка кажушок зялёны. Хвоя-веліч стаіць на кургане.

1) у родах назоўнікі не зьмяняюцца, дзеля гэтага яны й дапасавацца ў родзе ня могуць. Прыдатак можа супасьці ў родзе з тым словам, да якога ён адносіцца (горад Менск), але можа й ня супасьці (горад Вільня).

2) Назоўнікі лічэбныя, як і ўсе назоўнікі, быва-