Перайсці да зместу

Старонка:Сынтакс беларускае мовы (1925).pdf/35

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ліку й склоне; акалічнасьць — прыслоўе або дзеяпрыслоўе. Такі склад самага звычайнага простага сказу.

Гэта трэба цьвёрда памятаць і ведаць, каб разабрацца ў формах больш складанага простага сказу.

Чалавечая думка, пытлівасьць нашага розуму расьце й шырыцца, а, значыць, і спосабы выражэньня гэтай пытлівасьці ўскладняюцца, становяцца ня так простымі. І такім парадкам дзейнікам (прадметам нашага мысьленьня) можа быць усё, чым зацікавіцца пытлівасьць нашага розуму, а таксама выказьнікам можа быць усё, што мы ведам ці хочам даведацца а прадмеце нашага мысьленьня. Значыць, якая-б часьціца мовы ні заступіла месца назоўніка йменнага ў назоўным склоне, яна тым самым абернецца ў дзейніка, бо дзьве велічыні, роўныя паасобку з трэцяй, роўныя паміж сабою. Тое самае можа быць і з выказьнікам, і з іншай даданай часцінай сказу. Што да выказьніка, дык ён можа быць просты, сустаўны й падвойны.

1. Просты выказьнік. Выказьнік, выражаны адным дзеясловам у васабовай форме або такою часьцінай мовы, што падмяняе асабовы дзеяслоў, называецца простым, напр.: Конік сьлепаваты трасе галавою. Насталі туманныя дні. Дык яны бабух у воду.

а) Бываюць выпадкі, калі просты выказьнік выражаецца неазначальнай формай (інфінітывам), напр.: Блізка відаць, да далёка дыбаць. Нашто козамі сена травіць?

б) Асабовая форма простага выказьніка можа быць складанаю. Гэта тая форма простага выказьніка, што складаецца з дапаможнага дзеяслова „быць“ у васабовай форме будучага часу і неазначальнай формы другога дзеяслова (будучны складаны час: буду чытаць, будзе вучыцца), або тая, што складаецца з дапаможнага дзеяслова „стаў“ (прошлы час) і неаз-