Перайсці да зместу

Старонка:Сынтакс беларускае мовы (1925).pdf/262

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

в)што: Што край, то звычай, што сяло, то нораў, а што галава, то розум.
г)чым — прыладны склон займеньніка „што“, часам з часткаю „сі“, якая разьвілася з паказальнага займеньніка, напр.: Чым далей, тым горай. Крычыць, на чым сьвет стаіць. Лепей хлеб з вадою, чымсі з бядою. Лепей з добрым згубіць, чымсі з дурным знайсьці.
д)бытцам: А той і не шманае, бытцам яго муха ўкусіла. На людзей брахаў, бытцам сваё дабро аберагаў.

2.Сказы паясьняльныя вельмі падобны да сказаў заключальных (§ 33,1:6); у іх знаходзім такія злучнікі:
а)аж, які можа быць з часткаю „но“ (ажно): Ночы цёплыя, аж парыць. Байбак бяжыць, аж балахон дрыжыць. Бачыць, зусім сырыя дровы, ажно зацьвілі. Выбегла баба паглядзець, ажно ні рыбы тэй, ні лісіцы няма ў корабе. Як загрыміць, аж у вушшу зазьвінела.
Гэтыя сказы можна разглядаць, як злучаныя.
б)што: Зашоў у такую гушчарню, што й сьвету ня відаць. Быў ён такі паганы, што як яго й зямля насіла. Яго апанаваў такі сьмех, што ня мог вытрываць. Дажыліся, што хлеба ня было куска. Мусіць нашага гаспадара забіта, што яго даўно ня чуць.
в)каб: Цяпер ня той сьвет настаў, каб байкі слухаць. Я не на тое пастаўлен, каб патураць вашым выгадкам.

4. СКАЗЫ УМОЎНЫЯ І УСТУПАЛЬНЫЯ.

Сказы умоўныя і уступальныя становяць асобную групу складаных сказаў. Яны, уласна кажучы, злучаныя сказы, але паасобныя сказы іх незалежна адзін ад аднаго ня мысьляцца. І з надворнага боку яны зьвязаны паміж сабою так (калі — то, хоць — але), што гаворыць аб іх неразлучнай парнасьці. Але гэтыя граматычныя абазначэньні іх сувязі часта прапускаюцца, калі, напрыклад, стаіць загадны лад замест умоўнага.