Гэта старонка не была вычытаная
г)Апроч пералічаных злучнікаў-прыслоўяў, сказы акалічнасьці часу могуць злучацца з асноўным сказам прыслоўямі толькі, колькі, пакамісь, напр.:
Толькі ён заснуў, аж чуе — нехта крычыць. Толькі быў задрамаў, чуе — нехта стукае. Колькі раз яны прыходзілі сюды — нічога не знаходзілі. Пакамісь скосім, то й сонца зойдзе.
д)Здараецца, хоць вельмі рэдка, злучнік нім=покі, напр.:
Нім я дабег да хаты, загарэлася ўжо й гумно. Біліся яны, біліся, аж нім дурань усе шэсьць галоў адсек (з казкі; тут „нім“ мае перад сабою памацняльны дапаможнік „аж“).
e)У значэньні „покі“ ўжываецца яшчэ „аж“, каб выразіць, што далей час ня мог пайсьці, напр.: Ня пускалі з работы, аж покі сонца зашло.
ж)здараюцца яшчэ злучнікі ў сказах акалічнасьці часу абы, што, напр.:
Абы дзень настаў, дык і пачынаюцца сваркі. Абы вышаў у лес, дык от на цябе ўсё й бяжыць. Што павядзе раз па струнах, дык вот табе й рубель. Што гадзінка, то новая прычынка. Што жывём, то вучымся. Штомесяц, то дзесяць.
Даданыя сказы акалічнасьці прычыны пачынаюцца звычайна такімі злучнікамі:
а)што — яму ў асноўным адпавядае „затым“, „адтаго“, напр.:
а)што — яму ў асноўным адпавядае „затым“, „адтаго“, напр.:
Затым сьляпы плача, што сьцежкі ня бача. Доўга гаравалі яны, што ня мелі сваіх дзяцей. Адтаго мы пагалелі, што соладка пілі, елі.
б)Прычыннасьць можа выражацца часоўнымі сказамі, што пачынаюцца злучнікам „калі“, якому ў асноўным адпавядаюць „чаму“, „як“, напр.:Чаму мне ня пець, чаму ня гудзець, калі ў маёй хатачцы парадак ідзець. Як-жа мне ня плакаць, калі ў маю хатку ўлез некі страшны зьвер.
в)бо: З поля зьбяры ў адну кучу каменьне, бо замінае яно надарэмна.