ягады, у грыбы, паехалі ў лес, у дровы; мыш уцякла ў нару, папаў у сьцяну, у лоб, у галаву і т. далей.
б) у значэньні часу для абазначэньня тэрміну, у які адбываецца што-небудзь, напр.: У голад намруцца, а ў вайну налгуцца. У вадзін дзень сем перамен. У самую восень. І ў дзень, і ў ночы ўсё плача (тут вінавальны поплеч з месным склонам). Браў мяне ты ў дзень, ні ў ночы — дзе-ж тады меў свае вочы? Ці то ў дождж, ці ў пагоду вясёл іду на работу.
Як відаць з гэтых прыкладаў, вінавальны склон часу супадае з месным часу, ужываецца з ім поплеч і мае аднолькавае значэньне — абазначаюць час, у які што-небудзь адбываецца, напр.: Як у дванаццатым годзе, у тую самую руіну (тут вінавальны таксама поплеч з месным з аднолькавым значэньнем).
в) для абазначэньня якасьці на пытаньне „як?“ таксама звычайна стаіць вінавальны склон, напр.: даць у падарунак, малоць у жорны, пайсьці ў госьці, выйсьці ў людзі, абуцца ў боты. Паехалі ў госьці. Сукенка ў дзевяць пол. Злажылі ў тры столкі.
Сюды належыць і такое ўжываньне вінавальнага склону з „у“, калі выражаецца падабенства, каго ці чаго-нібудзь, напр.: жыта колас у колас; падабраў малайцоў волас у волас, голас у голас; дзень у дзень ідзе дождж (бач. § 30:1,б,2), год у год, ягадка ў ягадку і т. далей.
Для абазначэньня якасьці пры назоўніках лічэбных з „у“, замест вінавальнага, можа стаяць і месны або родны склон, бо формы гэтых склонаў ад лічэбнікаў супалі, напр.: Сталі яны жыць у двух у хаце. Прышлі ў дзесяцёх, касілі ў шасьцёх, сталі жыць у дзьвёх. Напалі на мяне ў трох.
г) у непрадметным значэньні „у“ злучаецца з вінавальным склонам пры дзеясловах руху на пытаньні: „у вошта?“ „у сярэдзіну чаго?“ напр.: Я ні ў вошта ня ўступаюся. Запісаліся ў дурні.
2) Месны склон ставіцца з „у“ для абазначэньня дзеяньня ці стану, якія выражаюць прабываньне на