г) Да меснага склону з прыназоўнікам „аб“ належаць і такія звароты ў мове, як: радавацца або тужыць аб кім, знаць аб чым.
2) Вінавальны склон пасьля „аб“ ужываецца:
a) Замест меснага: Ня сходзяцца аб цану. Дбае аб чужое шчасьце. Аб мяне маладу.
б) Пасьля дзеясловаў: прасіць, прысягаць і падобных: прасіць а хлеб, ішло ў іх аб некую рэч, запрысягаўся мне аб гэтую рэч, але такія звароты бываюць вельмі рэдка.
в) Для азначэньня прычыны, мэты, часу: Аб што ты прышоў? Аб адну сэрца баліць. А тры дні вярнуўся.
г) Пад націскам прыназоўнік „аб“ прымае від „воб“ ды абарачаецца ў прыстаўку, вытвараючы прыслоўе спосабу дзеяньня ў форме вінавальнага й прыладнага склону з гэтым прыназоўнікам: вобмацкам, вобмаль, кінуць воб землю. На вобмацак пазнаў.
д) Для азначэньня мяжы або граніцы, да якой даходзіць дзеяньне: Ці саву аб пень, ці пень аб саву — усё саве баліць. Б‘ецца, як рыба аб лёд. Палец аб палец ня вытне.
2. абапал. Гэтае прыслоўе, вытваранае з вінавальнага склону назоўнікаў „оба полы“, ужываецца, як прыназоўнік, з родным склонам: Абапал мосту дзераўём высаджана. Пасталі абапал яго. Абапал рэчкі, абапал дарогі.
Калі-ж сказаць: „узяў яго абапал“ (упоперак), то тут „абапал“ будзе прыслоўе. Адгэтуль прыслоўе „абапольна“ (сумесна, папалам): „Абапольна трымаюць землю“, і прыметнік „абапольны“: „То наша абапольнае дзяржаньне“.
3. ад. Стаіць заўсёды пры родным склоне; у злучэньні з іменьнікам азначае выхадны пункт, ад якога пачынаецца дзеяньне ці стан; сюды належаць і звароты ў мове пасьля выражэньня аддаленьня, вызваленьня ці выхаду. Такім выхадным пунктам можа