Такім парадкам, прыназоўнікі за, пад і некаторыя іншыя могуць стаяць пры вінавальным і прыладным склонах: селі за стол, сядзелі за сталом; палажылі пад стол, пад сталом.
Прыназоўнікі аб, на, у могуць стаяць пры вінавальным і месным склонах, напр.: У лес, у лесе, аб стол, аб стале, на стол, на стале.
Прыназоўнікі з, па стаяць: першы („з“) з родным, вінавальным і прыладным (вярнуўся з работы, сабака ўвелькі з воўка, жыве з сястрою), а другі — „па“ стаіць пры родным, давальным і месным: (пайсьці па воду, паслаць па доктара; пайсьці па коні, па гусі (тут нават вінавальны); плакаць па матцы, па бацьку, па сыну, па куму; хадзіць па лузе, па беразе, па хаце, па полі).
Мы ўжо ведаем (§ 30:7), што прыназоўнікі абазначаюць розныя адносіны паміж прадметамі. Адносіны гэтыя найбольш залежаць ад тых дзеясловаў, якія ўстанаўляюць той кірунак, што абазначаецца прыназоўнікамі, асабліва тымі прыназоўнікамі, уласнае значэньне якіх зацёмнена або сьцерлася, выветрылася.
Гаворачы аб ужываньні прыназоўнікаў, трэба разумець, што такім спосабам выясьняецца значэньне сустаўных дапаўненьняў, г. зн. ускосных склонаў з прыназоўнікамі.
Дзеля парадку й для зручнасьці паставім прыназоўнікі ў альфабэтнай паступовасьці.
1. аб, а. Як у старасьвецкай, так і ў сучаснай беларускай мове сустракаюцца абодва гэтыя прыназоўнікі; прычым, прыназоўнік „а“ звычайна стаіць перад губнымі зычнымі словамі з непрадметным (не матарыяльным) значэньнем, хоць можа стаяць тут і „аб“, напр.: а поўначы, пачатак а шостай гадзіне; прачнулася мачыха аб поўначы. Найчасьцей-жа ўжываецца „аб“; часам „аб“, стаўшы перад губным, прымае