Перайсці да зместу

Старонка:Сынтакс беларускае мовы (1925).pdf/202

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

стаіш, дае хованку, абарону („хавацца за сьцяну, за агароджу“); адгэтуль магло вытварыцца такое злучэньне прыназоўніка „за“ з ускосным склонам, як: „пайсьці замуж, быць замужам“ (на пачатку=за мужам), адгэтуль і прыказка: „За добрым мужам і чулінда жана, а за благім і князёўна раба“; параўнуйце гэту прыказку з такою: „За мурам і куля ня страшна“.

З гэтых прыкладаў відаць, як паступова й падсьвядома з прасторавага значэньня вытвараецца ў мове разумовае паняцьце. Часам прасторавае значэньне прыназоўніка зусім траціцца, а застаецца толькі разумовае. Напрыклад, прыназоўнік „аб(а)“ з месным склонам („выцяць аб стол, аб пень“, „думаць аб сабе“) і прыназоўнік „пра“ („гаварыць пра вайну“) ня маюць цяпер зусім прасторавага значэньня. У такіх выпадках пачатковае значэньне выкрываецца параўнаньнем з роднымі, блізкімі паміж сабою мовамі, асабліва даўнейшымі. Напрыклад, у царк.-славянскай мове чытаем: „сущим в Іудеи о Христе Ісусе“, г. зн., быўшым навокала Хрыста, акаляўшым Хрыста; „и седаше о нем народ“ — навокала яго.

3. Пахаджэньне прыназоўнікаў і прыслоўяў. Аб пачатковасьці прасторавага значэньня сьведчыць і пахаджэньне прыназоўнікаў дапаўненьня; тыя прыназоўнікі, пахаджэньне якіх удалося дасьледзіць, становяць сабою ўскосныя склоны назоўнікаў іменных, што страцілі сваю назоўнасьць і скланеньне, і якія мелі прасторавае, матарыяльнае значэньне. Напрыклад, прыназоўнік „між“ (даўней „межы“) — закасьцянелы склон назоўніка „мяжа“ (ц.-слав. „межда“, парасійску „между“); „сярод“ — ад назоўніка йменнага „сярэдзіна“ і т. далей.

Часам з усіх склонаў назоўніка йменнага застаецца толькі адзін склон аднаго ліку, і тады ўжо, разумеецца, ні склон, ні лік ня мысьляцца, і слова робіцца бясформеным, бо форма можа мысьліцца толькі пры параўнаньні з сумежнымі формамі. Такія, напрыклад,