Перайсці да зместу

Старонка:Сынтакс беларускае мовы (1925).pdf/200

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

на), а калі пры дапаўненьні прыназоўніка няма, то яно называецца простым. (Не удалося забіць лося).

Што да прыназоўнікаў, то трэба ведаць, што яны ўжываюцца толькі пры дапаўненьнях; дзеля таго яны й называюцца прыназоўнікамі, бо дапаўненьнем, як мы ведаем, можа быць толькі ўскосны склон назоўніка.

2. Значэньне прыназоўнікаў. Агульнае значэньне прыназоўнікаў тое самае, што й значэньне ўскосных склонаў назоўнікаў: яны вызначаюць тыя ці іншыя адносіны прадмета да другога прадмета. Прыназоўнікі, агулам кажучы, адпавядаюць сваім значэньньнем канчаткам (флексіям) назоўнікаў. Часта тое, што ў адных мовах выражаецца ўскосным склонам (зн., канчаткам), то ў іншых мовах — прыназоўнікам з залежным ад яго склонам. Мы, напрыклад, кажам: „Рым быў пабудован Ромулем і Рэмам“, а рымлянін і немец сказалі-б: „быў пабудован ад Ромуля й Рэма“; расіец кажа: „это белее снега“, „темнее ночи“, „умнее меня“, а мы, беларусы (а таксама рымлянін, паляк, сэрб, украінец), кажам: „бялей за сьнег“, „цямней за ноч“, „разумней за мяне“; мы кажам: „араць сахою“, „біць малатком“, „грызьці зубамі“, а немец скажа: „араць з сахою“, „біць з малатком“, „грызьці з зубамі“ — у немца дапаўняльны прадмет таварышуе дзейніку, г. зн., дапаўненьне стаіць у такой форме, што выражае такія адносіны да другога прадмета ці прыметы, якія можна назваць таварышаваньнем; таксама нам зручней сказаць „поэма напісана Якубам Коласам“, а паляк скажа: „напісана праз Якуба Коласа“. Наадварот, мы цяпер кажам: „ісьці з братам, з жонкай“, а даўней казалі: „ісьці братам, жонкаю, суседам“; мы цяпер кажам: „у гумне, у горадзе, у Вільні“, а даўней гаварылася проста, без прыназоўніка „у“: гумне, горадзе, Вільні (бач. прыклады § 30:6).

Як бачым з гэтых прыкладаў, паміж асобнымі прыназоўнікамі і асобнымі склонамі ёсьць нават прос-