Перайсці да зместу

Старонка:Сынтакс беларускае мовы (1925).pdf/191

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

бацькава хата, матчына хустка, Васілёвага сына забілі на вайне і т. далей.

Да роднага прыналежнасьці падобен родны, што абазначае якасьць прадмета часовую або пастаянную, выражаную йменьнікам з прыметнікам або з назоўнікам лічэбным, напр.: высокага росту, нізкага росту. А я росту невялічкага. Чалавек лет можа сараку.

Сустракаецца, хоць вельмі рэдка, у залежнасьці ад дзеяслоўных іменьнікаў, родны об‘ектыўны й суб‘ектыўны, напр.: шкада хлопца, жаль увагі ня мае, страх сьмерці, забойства бацькі.

ІІІ. Родны адлучальны, адыходны.

Гэты склон паказвае выхадны пункт дзеяньня, аддаленьне або адлучэньне. Ён можа стаяць пасьля дзеяслова ці прыметніка з паказаным значэньнем і пасьля іншых падобных слоў, напр.: Адрокся гаспадара ды пашоў у прочкі. Выракаецца свайго слова, сваіх слоў. Але такія формы, звычайныя ў старасьвецкай мове, цяпер найчасьцей ужываюцца з прыназоўнікам „ад“, напр.: Адрокся ад гаспадара, ня ўхіляйся ад работы, схаваўся ад яго, ледзьве адбіліся ад ваўкоў.

Адыходнае значэньне родны склон мае пасьля прыназоўнікаў: без, з, апроч, ад (бач. ніжэй) і ў такіх разох: Чаго вы рагочаце? Ня дужа спужаўся я цябе! Баючыся воўка, і ў лес ня трэба хадзіць.

Адыходнае значэньне родны склон Мае пры параўнальнай ступені (Будзь ніжэй травы, цішэй вады. Лепша таго злота Агатчына цнота), але ў такіх разох звычайна ставяцца прыназоўнікі: „за“, „ад“, напр.: Лепшы за яго, разумнейшы за цябе. Сядзь сабе бліжэй за ўсіх, будзе табе мілей ад усіх.

Родны адлучальны стаіць пры пераходных дзеясловах з адмоўнасьцю, напр.: Бяз худа̀ ня відаць дабра. Ня купіў бацька шапкі — няхай вушы мерзнуць. Ня купіў ні куніц, ні бабёр. Няма анічога.