Перайсці да зместу

Старонка:Сынтакс беларускае мовы (1925).pdf/187

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

дарэктар так заўзяты, што-будзе права сваё правіць і на калені што-дзень ставіць?“ (Я. Кол.).

7) Вінавальны склон у некаторых разох мае меснае значэньне, паказваючы кірунак дзеяньня на пытаньне: „куды?“, „дзе?“

На пытаньне „куды?“ вінавальны абазначае мэту дзеяньня. Сюды належыць і некалькі прыслоўяў, роўных сваім пахаджэньнем вінавальнаму склону, напр.:
Пашоў вон! Ідзі прэч! Едзе ён поле, едзе другое. Еду поле — ня відно, а другое — ня чутно.

У сказе: „Налезла іх поўная хата“ знаходзім назоўны склон заместа вінавальнага.

Вінавальны склон на пытаньне „дзе?“ у сучаснай мове знаходзім толькі ў форме прыслоўяў, дзе некалі мысьліўся вінавальны склон назоўніка йменнага, напр.:
Узяў яго абапал (з „оба полы“). Сядзіць канец стала. Жыве канцы сяла. Жыве край дарогі.

8) Вінавальны месца з прыназоўнікамі: без, у, за, між, на, над, па, каля, праз, цераз, пра, скрозь, з і інш. бач. ніжэй.

9) Да вінавальнага месца прымыкае старасьвецкі вінавальны склон мэты, які выражаўся асобнай дзеяслоўнай формай — дасягальнай: пасла́ іскат брата, пусьцілі таргават. У сучаснай мове некаторая памяць аб дасягальным захавалася ў ужываньні роднага склону пасьля неазначальных дзеясловаў, напр.:
Пашлі глядзець маста, дзіва.
10) Вінавальны часу на пытаньні: „калі?“, „з якога часу?“, „да якога часу?“. Напрыклад:
Жыла яна так годы два. Яго гэтую ноч возьмуць. Усю ноч байкі баяў. Пабыў тры дні ды паехаў. Пачакай тут трошку (трошкі). Няхай-бы яны пабылі яшчэ дзень-два. Была мая кашулька што-нядзелю (нядзелі) бяленька. Што-суботку (суботкі) вымавалася-б, што-нядзельку (нядзелькі) вычасалася-б.

У вапошніх прыкладах поплеч з вінавальным часу можа стаяць родны часу.