Гэта старонка не была вычытаная
волас у волас, голас у голас. От так і гоняць яны гусь адно к другому. Смала смалою прывязаўся.
Пры такіх прыдатках у назоўным склоне бывае яшчэ ўскосны склон тых жа самых слоў (смала смалою) найчасьцей з прыназоўнікам — „у“, „к“, „да“; такія прыдаткі сталі прыслоўямі ды могуць злучацца ня толькі з назоўным склонам, але й з іншымі склонамі, напр.:
Падабраў малайцоў волас у волас, голас у голас. Сорам ім адна адной у вочы глянуць. Бегала яна дом ад дому.
3) Ёсьць яшчэ адзін від прыдаткаў, з якіх у народнай мове з часам вытвараюцца пастаянныя эпітэты, напр.:
Стаіць крыніца — съветлая вадзіца. Грэчачка — чорна семя — стала красавацца. Бег сабака цераз мост — чатыры нагі, пяты хвост. Яна была — вочы завешаныя.
4) Апрача назоўнага склону ў якасьці азначэньня да дзейніка, або прыдатка да яго, ёсьць яшчэ звароты ў мове з словамі „што за“, напр.:
Што гэта за людзі? А што ў вас сёньня за вечар быў? Што вы за людзі за дзіўныя? Што-ж там да за пыл курыць? Што-ж там да за дым курыць?
Вінавальны склон найчасьцей ужываецца для абазначэньня прадмета, на які пераходзіць дзеяньне выказьніка. Назоўны склон абазначае асобу або прадмет, што вытварае дзеяньне (хоць-бы яны былі нават несапраўднымі дзейнікамі, як пры дзеяслове залежнага (пасыўнага) значэньня), а вінавальны склон перш за ўсё паказвае на залежны (пасыўны) стан асобы ці прадмета, — прычым, адценьні гэтага стану могуць быць самыя рознастайныя; адгэтуль, розныя віды ў ужываньні гэтага склону. Даўней лік дзеясловаў пераходнага значэньня быў далёка большы, і вінавальны склон шырока ўжываўся; з часам шмат такіх пераходных дзеясловаў сталі ўжывацца толькі з