Перайсці да зместу

Старонка:Сынтакс беларускае мовы (1925).pdf/179

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

раліся суфіксам а: вайну мявалі; перад тым жыгалі цела мёртвых на том месцы, дзе хто умрэць.

Прыклады з сучаснай мовы: Я й сяваў, высяваў, высяваючы казаў. Салавейка, верна пташачка, ці бываў ты на маёй старане?

Звычайна ў сучаснай мове для выражэньня шматразовасьці дзеяньня ўжываюцца дзеясловы з суфіксамі ова, ева; ыва, іва (ова, — не пад націскам ава); у такіх дзеясловах гукі а, я, ы, і найчасьцей выпадаюць, напр.: суфіксы ава — іва: абдумаваць — абдумваць, падманаваць — падманваць, перапрашаваць — перапрашваць, раскідаваць — раскідваць, расьпісаваць — расьпісваць, расьцярэбліваць, расхваліваць — расхвальваць, прыдумліваць, спораваць — спорваць (гняздо); суфіксы ыва-іва: выслухіваць — выслухваць, выпеіваць — выпейваць, вылізываць — вылізваць, накладываць — накладваць, абшчыпываць — абшчыпваць, пахаджываць — пахаджваць, палежываць — палежваць, падглядываць — падглядваць, распаліваць — распальваць, расхваліваць — расхвальваць; часам суфікс ыва мае перад сабою ов—оў: выбруковываць — выбрукоўваць, разьмярковываць — разьмяркоўваць, падтрымоўвае свой воз. Калі ы, і выпадаюць, то ў некаторых разох шматразовасьць слаба адчуваецца, напр.: расказваць, паказваць і інш.

Для выражэньня шматразовасьці ў беларускай мове часта ўжываецца падвойная прыстаўка „па“ з дзеясловамі незакончанага трываньня, напр.:
папаесьці, папаспаць, папавешаць. Папакраў-жа ён у нас дабра! Вот калі папаелі мы груш! У тым склепе, кажуць, біскупы папахованы.

Часам „папа“ азначае закончанае дзеяньне прошлага часу: Ужо ўсе людзі папашлі.

Паўторнасьць дзеяньня можа выражацца таксама дадаткам дапаможнага слова „ну“ да неазначальнае формы, напр.: Прывязаў казу да плоту і ну яе лупцаваць.