часам, формы трываньняў не суадносныя: калі мы возьмем, напрыклад, дзеяньне, якое адбываецца (трывае), то ў нас ня зьявіцца прадстаўленьня ні аб пачатку, ні аб канцы яго. Формы трываньняў — гэта формы слова-вытворныя (этымолёгічныя), а ня слова-зьменныя (морфолёгічныя).
Трываньні дзеяслова маюць асабліва важнае значэньне ў нашай мове: пасьля страты некаторых формаў для выражэньня некаторых часоўных адценьняў, наша мова стала зварачацца ў гэтай патрэбе да трываньняў дзеяслова. З гэтае прычыны спосабы выражэньня трываньняў у нашай мове асабліва разьвіліся.
Усе дзеясловы паводле дзеяньня, якое яны выражаюць, падзяляюцца на дзьве асноўныя групы: 1) дзеясловы закончанага трываньня і 2) дзеясловы трываньня незакончанага.
Дзеясловы закончанага трываньня абазначаюць дзеяньне закончанае або якое павінна адбыцца: сесьці, даць, узяць, напісаць, сьсячы, скасіць, заараць і т. далей.
Дзеясловы незакончанага трываньня абазначаюць дзеяньне незакончанае, якое адбываецца, трывае, напр.: весьці, вазіць, крышыць, паліць, даваць, пісаць, браць, сячы, араць, падаваць і т. далей.
1) Дзеясловы незакончанага трываньня паказваюць дзеяньне, якое можа быць рознай якасьці: а) трываньне, што нясупынна адбываецца (несьці, біць, ісьці, цьвісьці) або б) кароткае, якое адбываецца з перапынкамі (насіць, хадзіць, бываць, падаваць). Сюды належаць і тыя дзеясловы, аснова якіх пашырана дадаткам ка: здароўкацца, барукацца, сустракацца, а часам (у некаторых асобных гутарках) дадаткам ав: кладавіцца, садавіцца, птушка садавіцца пад дахам.
Ёсьць яшчэ формы для трываньня незакончанага шматразовага, але такія дзеясловы ў беларускай мове слаба разьвіты. У старасьвецкай беларускай мове дзеясловы шматразовага трываньня (значэньня) вытва-