Перайсці да зместу

Старонка:Сынтакс беларускае мовы (1925).pdf/177

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

вой мове яны найчасьцей ужываюцца ў сьцягнутай форме (29: 2, 3, 4), але могуць стаяць і ў поўнай форме, напр.: зроблены, зьвязаны, выбраны, абраны, высыпаны, падкованы, утомлены, зьменены, латаны, наўчаны, наламаны, крышаны, пакрышаны; пабіты, разьбіты, умыты, паломаны — паломаты, пазамыкана — пазамыката, адзета, пазапірата — пазапірана, забіта(я).

Часам суфікс „н“ стаіць на месцы „т“ і наадварот, напр.: „быдла паколена было“ заместа „паколата“; чуцён — чутна — чутно; дата (=дана) у Троках, паломаты, пазамыкаты, пазапіраты вароты і т. далей.

Прыклады: Ехалі прыданкі выбіраныя, а конікі гадаваныя. З русых кос спляцён, жаласьцю пакрыты, сьлёзкамі абліты. Пасьля тваіх ручак ня буду часана, ня буду ўплятана, ня буду ўбірана. Ой у полі жыта капытамі зьбіта! Мяцёна вулачка з канца ў канец. Пакажэце мне тую кветку, што цьвіце зімою і ўлетку; я на тое прысланы, каб быў стол засланы.

Часам значэньне залежнага стану выражаецца формай дзеяслова з непераходным значэньнем, напр.: „Густа, густа лістом дарожка запала“.

Безасабовыя формы залежнага значэньня (ня відана, ня слыхана) найчасьцей выражаюцца неазначальнай формай дзеяслова: ня відаць, ня чуваць, ня слыхаць; ад ліха ціха, але й дабра ня чуваць (заместа „ня чутно“).

Залежнае значэньне можа выражацца формамі зваротнага стану, напр.: Мука пытлюецца. Сын гадуецца. Хата будуецца.

9. Выражэньне трываньняў. Розныя формы выказьніка — формы асобы, ліку, часу, ладу й стану — маюць значэньне толькі ў адносінах да дзейніка (суб‘екта). Гэтыя формы самі па сабе, незалежна ад дзейніка ці без адносін да другога слова з значэньнем назоўнага склону, ня могуць мысьліцца. Прымета (дзеяньне ці стан), якая выражаецца дзеясловам, сама па сабе ня мае рэяльнага йснаваньня, а толькі прыпісваецца пэўнаму прадмету.

Зусім іншае значэньне маюць формы трываньняў дзеяслова. Формы асобы, ліку, часу, ладу й стану — формы слова-зьменныя: зьмяняецца, напрыклад, аcoба ці лік — зьмяняецца тады й сама форма дзеяслова. Гэтыя формы суадносныя паміж сабою. Тым-