Перайсці да зместу

Старонка:Сынтакс беларускае мовы (1925).pdf/174

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

У сказах мэты пасьля злучніка „каб“ пры аднолькавых дзейніках у васноўным і даданым, у вапошнім дзеяслоў ставіцца ў незначальнай форме, напр.: Каб скарэй зайсьці да дому, я пашоў агародамі.

ж) Частка „бы“ (але не скарочаная „6“) можа падвойвацца, напр.: Каб воля, знашоў-бы-б сабе поле. Каб быў чаўнок, пераплыў-бы-б на дзянёк.

8. Выражэньне станаў. Прымета, што абазначаецца дзеяслоўнаю формай, можа быць у розных адносінах да дзейніка. Гэтыя розныя адносіны дзеяслоўнае прыметы да свайго дзейніка выражаюцца формамі станаў. Формальна-граматычны погляд на морфолёгічныя факты мовы не зварачае ўвагі на матарыяльнае, лексычнае (слоўнае) значэньне дзеясловаў, а разглядае іх толькі з боку іх формы. А паводле свае формы, як мы ведаем з морфолёгіі, усе дзеясловы распадаюцца на два станы — зваротны, з дадаткам займенных формаў „ся-ца“, і незваротны, бяз гэтых дадаткаў.

Такім парадкам, паказальнікам стану зьяўляецца вінавальны склон зваротнага займеньніка „ся“ (=ць+ся=ца, пасьля галоснага =„цца“). Гэты зваротны займеньнік вінавальнага склону ў стараславянскай форме „ся“, злучаны з дзеясловамі пераходнага значэньня, паказвае, што дзеяньне зварачаецца на самога дзейніка. Даўней такія дзеясловы мысьліліся, як пераходныя, а „ся“ было простым дапаўненьнем

(кіроўным словам). Потым займеньнік паступова траціў сваё рэяльнае значэньне ды абярнуўся ў дзеяслоўны суфікс (устаўку), які ў некаторых выпадках (найчасьцей для вершу) можа скарачацца ў „сь“, напр.:
Вярнуўшысь да дому, не кажы нікому (п.). Уставай, каза, усхапісь, гаспадыні пакланісь (п.).

Але беларуская звычайная мова больш любіць нескарочнае „ся“.

У старасьвецкай кніжнай беларускай мове „ся“ найчасьцей стаяла асобна; яно часта стаяла перад