Перайсці да зместу

Старонка:Сынтакс беларускае мовы (1925).pdf/161

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

4) Калі асоба, каторая гаворыць, перадаючы чужыя словы, хоча паказаць, што гэта словы не яго, а іншай асобы, то ўжываецца асобная дзеяслоўная форма 3-яй асобы адзін. ліку цяперашняга часу — „кажа“ (у старасьвецкай кніжнай мове — „дзей“): я, кажа, даўно гэта ведаў. Пойдзем, кажа, на раздабыткі. Я дзе наўперад гэта ведаў.

Гэтыя дзеяслоўныя формы могуць стаяць пры ўсіх асобах.

5) Выражэньне ліку. Лік, у якім ставіцца асабовая форма дзеяслова, таксама вызначаецца дзейнікам, напр.: Ні бацька мой ня курыў, ні дзед ня курыў — усе мае сродзічы ня курылі.

1) Пры дзейніку парнага ліку ў сучаснай мове, як і даўней, выказьнік звычайна ставіцца ў адзіночным ліку або ў множным, напр.:
Было дзьве хаце. — Былі дзьве хаце. Было ў бацькі тры сыны. — Былі ў бацькі тры сыны.

2) Пры дзейніку, выражаным назоўнікам зборным, выказьнік даўней ставіўся звычайна ў множным ліку, асабліва, калі размова йшла аб прадметах жывых, напр.: Засьпявайце яму ўся зямля! Цяпер такія звароты сустракаюцца вельмі рэдка: Няхай нас рада разьбяруць!

3) Дзеяслоў „ёсьць“ ставіцца пры адзіночным і множным ліку, напр.:
Ёсьць зубы, да хлеба няма да губы. Ёсьць тут бацька й матка, брацьця й сёстры, дзядзькі й дзядзіньні, суседзі блізкія й дальнія, мужы статэчныя, бабкі запечныя, дзеткі заплечныя.

4) Звычайна выказьнік дапасоўваецца з дзейнікам у ліку. Ад гэтага палажэньня здараюцца такія адступленьні:

а) выказьнік ставіцца ў адзіночным ліку пры некалькіх дзейніках у тых разох, калі выказьнік стаіць перад дзейнікамі; дапасаваньне тут бывае з бліжэйшым дзейнікам, напр.: Вісіць шапка з паяском. Прышла ведзьма з вараньнём.