Перайсці да зместу

Старонка:Сынтакс беларускае мовы (1925).pdf/158

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

лічэбнікі перасталі быць дзейнікамі; тут дзеяслоў-выказьнік не адносіцца да іх, бо не дапасован да іх, і лічэбнікі сталі дапаўненьнямі ў вінавальным склоне на пытаньне „колькі“.

Такім парадкам, формы: „сто рублёў прапалі“, „пяць чалавек ішлі па вуліцы“, „дзьвесьце рублёў ляжалі ў шуплядзе“ (з дапасаваньнем у множным ліку) становяць сказы асабовыя; тут дзейнік-лічэбнік стаіць у назоўным склоне, а пры ім — дапаўненьне ў родным склоне множнага ліку (трыста вёрст).

10) Таксама такія звароты ў мове, як „за сталом сядзіць пяць чалавек“, „было ў бацькі тры сыны“, трэба разглядаць, як асабовыя сказы; у першым сказе выказьнік будзе „сядзіць“, а дзейнік — „пяць“, у другім сказе выказьнік — „было“, а дзейнік — „тры“; прычым, у першым прыкладзе слова „чалавек“ будзе дапаўненьнем у родным склоне множн. ліку, а ў другім слова „сыны“ — прыдатак да дзейніка „тры“.

11) Як ведама (§ 3, 4), назоўнікі лічэбныя два, дзьве, тры, чатыры, абодва, абедзьве ў беларускай мове дапасуюцца з назоўнікамі йменнымі. У такіх разох іх трэба разглядаць, як прыдаткі. Напрыклад: „прышлі тры мужчыны; жылі сабе тры браты; пад лаваю ляжалі абодва тапары, абедзьве кнігі. Ішлі тры чэнчыкі, знайшлі крывулечку — цераз тын ды ў вулачку (пальцы, ложка й рот). Ляцелі тры галіцы, селі каля праліцы (прасла). Прайшлі тры гады, як адзін дзень.

Пры злучэньні гэтых лічэбнікаў з назоўнікамі йменнымі жаноч. й ніякага роду апошнія вельмі часта зьмяняюць націск, напрыклад: дзьве, тры, чатыры, абедзьве сястры, рукі, нагі; два, тры, чатыры, абодва акны, сялы, вядры, ярмы і т. далей.

Множны лік ад гэтых слоў мае націск на аснове: сёстры, рукі, ногі, вокны, сёлы, вёдры, ёрмы.

Здараюцца пры гэтых лічэбніках і назоўнікі йменныя мужчынскага роду з націскам на канчатку, напр.: