Перайсці да зместу

Старонка:Сынтакс беларускае мовы (1925).pdf/152

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Некаторыя асабовыя дзеясловы ў гэтых прыкладах маюць і сваё лексычнае значэньне, але яны тут пастаўлены больш для формальнай сувязі з дзейнікам.

2) Неазначальная форма стаіць пры дзеяслове-выказьніку з поўным значэньнем, але гэтая асабовая форма дзеяслова адна ня можа дакладна выказаць таго, што трэба. Неазначальная форма адносіцца тут, як у першых прыкладах, да асобы дзейніка, але яна можа быць аднесена і да асобы дапаўненьня, калі яно ёсьць, напр.:
Баюся ў лесе заблудзіць. Паслаў хлапца купіць сабе хлеба. Пашлі глядзець дзіва.

У вапошніх двух прыкладах неазначальная форма стаіць на месцы даўнейшага дасягальнага дзеяслова, які выражаўся такімі формамі: паслат, глядзет, з „т“ на канцы.

Сюды трэба аднесьці й такія безасабовыя звароты: „досьць ім яблык хацецца!“, „досыць ім спаць хацецца!“ (досыць ім спат хацецца).

3) Бываюць такія сказы, калі неазначальная форма стаіць далёка ад асабовага дзеяслова. У старых граматыках гэты інфінітыў (неазначальная форма) называўся дапаўненьнем, а часам нават акалічнасьцю мэты[1]. Такая неазначальная форма можа быць да

некаторай ступені заменена дзеяслоўным назоўнікам у тых разох, дзе яна прымалася за дапаўненьне, але гэта ня можа быць дапаўненьнем, бо адносіны назоўніка да дзеяслова выражаюцца склонавымі канчаткамі, а неазначальная форма гэтых канчаткаў якраз і ня мае. Прыклады:
Займаўся ён ткаць рашоты. Ня прывучайся ленавацца! Яна наўчыла яго чытаць і пісаць (чытаньню й пісаньню). Маці прывучыла сына балавацца. Матка навучала дачку шанавацца.
4) У беларускай мове ёсьць неазначальная форма (інфінітыў), што ня зьвязваецца ні з асобай дзейніка, ні дапаўненьня, напр.:
Я ня зьвер людзкую кроў праліваць. Каля берагу была палонка ваду
  1. Б. Тарашкевіч „Белар. граматыка для школ“, стр. 73: „Валы пашлі ваду піць“.