Перайсці да зместу

Старонка:Сынтакс беларускае мовы (1925).pdf/146

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
3. Пераход сустаўнога выказьніка ў просты.

Вельмі часта другі назоўны склон у сустаўным выказьніку падмяняецца творна-прыладным склонам. Напрыклад, заместа „яна мне даводзіцца цётка“, можна сказаць: „яна мне даводзіцца цёткаю“, або заместа „сталіца Англіі называецца Лёндон“ — „сталіца Англіі называецца Лёндонам“ і т. далей.

Гэта зусім розныя, паводле свайго граматычнага ладу, звароты ў мове. Другі назоўны склон становіць сабою другую, скланяльную, частку сустаўнога выказьніка (дзеля чаго ён і дапасуецца з дзейнікам), а дзеяслоў пры ім служыць сувязьзю. Творна-прыладны-ж склон, разумеецца, не дапасуецца з дзейнікам, а гэта значыць, што ён граматычна (формальна, паводле свайго канчатку) да яго не адносіцца. З гэтае прычыны яго ўжо нельга лічыць другою часткаю сустаўнога выказьніка. У такіх моўных зваротах (сказах) выказьнік выражаецца ўжо тым дзеясловам, што пры другім назоўным быў сувязьзю, напр.: „яна мне даводзіцца цётка“ — „яна мне даводзіцца цёткаю“; тут ранейшая сувязь „даводзіцца“ (першы прыклад) абярнулася ў просты выказьнік (другі прыклад). Таксама ў сказе: „сталіца Англіі называецца Лёндон“ — сустаўны выказьнік („называецца Лёндон“), а ў сказе „сталіца Англіі называецца Лёндонам“ — просты выказьнік („называецца“), бо тут няма другога назоўнага склону: ён падмяніўся прыладным склонам.

Тут трэба зьвярнуць увагу вось на што: у беларускай мове, калі другі назоўны склон перастае быць выказьнікам ды прымае такі зварот, што азначае зьмену ў стане прадмета, то ён падмяняецца ня творна-прыладным, а родным з прыназоўнікам „за“, напр.: „Ён быў настаўнік. — Ён быў за настаўніка“. „Ён быў пастух. — Ён быў за пастуха“ і т. далей.

Такое дапаўненьне ў творна-прыладным або ў родным склоне з прыназоўнікам (і без прыназоўніка, бач. ніжэй § 29, 5), каб адрозьніць яго ад іншых дапаў-