ліцца, страцілі свой род (§ 27, а, 8), і выказьнік найчасьцей ставіцца ў ніякім родзе, які ня рысуе нашай сьвядомасьці конкрэтнага роду, напр.: Прайшло гадоў мо‘ з пяць або шэсьць. Было ў бацькі тры сыны. Было там двох мужчын і адна кабета.
Часам ніякі род дзеяпрыметніка адчуваецца ўжо, як прыслоўе, напр.: Усё жыцьцё так і засталіся пальцы значна.
Прыслоўе ў сустаўным выказьніку ня бывае пры дзеясловах „быць“ і „стаць“, калі гэтыя дзеясловы ня маюць поўнага зьместу; у такіх разох стаіць другі назоўны або творна-прыладны прэдыкатыўны. Нельга, напрыклад, сказаць — заместа „ён быў разумны“ ці „ён стаў разумным“ — „ён быў разумна“ ці „ён стаў разумна“. Выключэньне бывае толькі ў тых разох, а) калі дзейнік выражан займеньнікам ніякага роду „гэта“, б) або калі зусім няма дзейніка, г. зн., у сказах безасабовых. Так, мы гаворым: „гэта было добра“, „гэта было кепска“, дзе дзейнікам будзе займеньнік ніякага роду „гэта“. Далей, мы кажам: „нам было маркотна“, „мне было весела“, „у хаце было горача“, „на дварэ стала холадна“, дзе дзейніка няма: гэта — безасабовыя сказы.