Перайсці да зместу

Старонка:Сынтакс беларускае мовы (1925).pdf/144

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

за тую. Гэты хлопец разумней за таго. Гэты хлопец разумнейшы за таго. Чужая хата горай ката. Чужая хата горшая за ката.

8. Прыметнікі адносна-прыналежныя ў множным ліку страцілі розьніцу ў родах, напр.: гэта грошы бацькавы, скрыні матчыны, дзеці цётчыны, як дзеясловы прошлага часу множн. ліку: мужчыны касілі, жанкі жалі, дзяўчаты падавалі, сёлы гарэлі і т. далей.

9. Лічэбнікі. У склад сустаўнога выказьніка можа ўваходзіць, хоць вельмі рэдка, і лічэбнік як назоўны, так і прыметны, напр.:
Застаўся адзін у хаце (я адзін у хаце). Прыехаў сам дзесят. Гэта быў другі. Разумных было пяць, а дурных — чатыры
(два апошнія безасабовыя сказы можна разабраць іначай — як?).

10. Займеньнікі. У сустаўным выказьніку бываюць і займеньнікі, хоць таксама вельмі рэдка; найчасьцей у складана-залежных сказах, напр.: Хто там? Гэта — я. Я не твая буду. Чый ты, хлопчык? А чые то коні? Якія мы самі, такія нашы й сані. Якое дрэва, такі й клін: які бацька, такі й сын.

11. Парушэньне дапасаваньня. Прыметнікі й дзеяпрыметнікі (сюды належаць і дзеясловы прошлага часу, бо яны зьмяняюцца ў родзе, як прыметнікі) звычайна дапасоўваюцца з дзейнікам у родзе й ліку. Бываюць, аднак, выпадкі, калі гэтага дапасаваньня няма. Гэта здараецца ў тых разох, калі зьмест сустаўнога выказьніка пашыраецца на ўвесь сказ; тады прыметнік ставіцца ў ніякім родзе адзіночнага ліку. Такі спосаб выражэньня сустаўнога выказьніка становіць першую ступень да пераходу к безасабовым сказам. Напрыклад: Зьбеглася на пожар поўсяла. Пара коняй зноў прапала. У яго ўкрадзена грошы.

Асабліва часта ня бывае дапасаваньня ў тых разох, калі дзейнікам павінен быў быць назоўнік лічэбны, бо назоўнікі лічэбныя, перастаўшы конкрэтна мысь-